У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі
23.07.2019 18:32
—
Разное
|
![]() Буйная партыя беларускіх кантрабандных цыгарэт / pasienis.lt У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі. Гэта — больш за 790 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці на суму каля 29 млн расійскіх рублёў (каля 459 тысяч долараў), Грузавік з прычэпам быў спынены ў Смаленскай вобласці ў раёне аўтадарогі М-1 "Беларусь". Уначы з яго ў адзін з ангараў былі выгружаны 20 тон кантрабанднага грузу. Якім чынам расійскія сілавікі даведаліся пра гэта, не паведамляецца. Адзначаецца, што цыгарэты былі без акцызных марак. Распачатая крымінальная справа. І грузавік, і тавар знаходзяцца на складзе для часовага захоўвання. Высветлілася, што кампаніяй-перавозчыкам з'яўляецца бранская фірма. Праводзіцца расследаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйная партыя беларускіх кантрабандных цыгарэт / pasienis.lt У фуры, якая ехала з Літвы ў Афганістан, расіяне знайшлі кантрабанду з Беларусі. Гэта — больш за 790 пачкаў... |
|