У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці. 21.by

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці

24.07.2019 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МУС

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на аўтадарозе Слонім — Косава каля вёскі Дзеравянчыцы. 54-гадовы жыхар Ліды на аўтамабілі Оpel абганяў грузавік і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з BMW, якім кіравала 27-гадовая жыхарка Слоніма.

На месца ДТЗ прыехалі хуткія, ратавальнікі, даішнікі і следча-аператыўная група. Пацярпелі кіроўца BMW, яе малыя дзеці (2016 і 2017 гадоў нараджэння), якія былі ў спецкрэслах, а таксама 16-гадовая сястра. У бальніцу таксама завезлі трох пасажыраў з іншага легкавіка — 32-гадовая расіянка, яе 7-гадовы сын і 31-гадовы сын кіроўцы Opel (яго бацьку аказалі дапамогу на месцы).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на аўтадарозе Слонім —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика