На месцы аварыі на чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану
25.07.2019 10:06
—
Разное
|
МНС Раніцай у чацвер на месцы аварыі на чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану, Ратавальнікі адзначаюць, што ў выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў. На згаданым участку чыгункі ідуць аднаўленчыя працы. На месца прыбылі тры аднаўленчыя цягнікі, працуюць 225 спецыялістаў з розных арганізацый, разнастайная тэхніка. Праз здарэнне з грузавым цягніком 442 пасажыраў двух дызель-цягнікоў перавозілі на аўтобусах. З бліжэйшых садаводчых таварыстваў таксама аўтобусамі эвакуявалі ў вёску Сасноўка 64 чалавек (некаторыя выехалі на сваім аўтатранспарце дахаты), дзе для іх стварылі пункт часовага размяшчэння. Аднак наступствы аварыі былі хутка ліквідаваны і людзі змаглі вярнуцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС Раніцай у чацвер на месцы аварыі на чыгунцы пад Віцебскам ліквідавалі ўцечку прапану, інфармуе прэс-служба МНС. На ўчастку Віцебск — Орша ўвечары 24 ліпеня з...
|
|