У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек. 21.by

У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек

25.07.2019 11:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду пасля 17-й гадзіны на вуліцы Ліможа. Узгаранне адбылося ў кватэры, гаспадаром якой з'яўляецца інвалід I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Яго жонка з унучкай былі на прагулцы, а дачка паспела самастойна выбегчы з кватэры. Мужчыну вынеслі ратавальнікі. У яго атручванне прадуктамі гарэння, ён шпіталізаваны. З шэрагу кватэр было эвакуявана 15 чалавек, інфармуе прэс-служба МНС.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду пасля 17-й гадзіны на вуліцы Ліможа. Узгаранне адбылося ў кватэры,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика