На мяжы з Літвой памежнікі са стральбой затрымлівалі "джып" парушальніка. 21.by

На мяжы з Літвой памежнікі са стральбой затрымлівалі "джып" парушальніка

29.07.2019 20:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gpk.gov.by

Увечары 28 ліпеня ў Воранаўскім раёне ў памежнай паласе за 30 метраў ад мяжы з Літвой памежнікі выявілі "джып" без рэгістрацыйных нумароў. Каля машыны знаходзіўся невядомы мужчына, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Пабачыўшы памежнікаў, мужчына сеў у аўто і пачаў уцякаць. Ён праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца. Каб спыніць уцекача, памежнікі пачалі страляць па яго аўтамабілі. 

Крыху пазней яны пабачылі аўтамабіль з прабітымі коламі на полі. Кіроўцу затрымалі праз некалькі гадзін у яго дома. Жыхар вёскі Бражэльцы Воранаўскага раёна патлумачыў, што на рэжымную тэрыторыю трапіў падчас збору дароў прыроды, а ўцякаць вырашыў, бо чагосьці спалохаўся.

На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне. Яму пагражаюць вялікія штрафы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by Увечары 28 ліпеня ў Воранаўскім раёне ў памежнай паласе за 30 метраў ад мяжы з Літвой памежнікі выявілі "джып" без рэгістрацыйных нумароў. Каля машыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика