5 августа в Шумилино открылось модернизированное отделение почтовой связи
06.08.2019
—
Разное
|
Першым аб’ектам, адноўленым да абласных “Дажынак”, якія ў 2021 годзе пройдуць на Шуміліншчыне, назваў аддзяленне паштовай сувязі старшыня Шумілінскага райвыканкама Віктар Гутараў. Выступаючы на ўрачыстасцях з нагоды гэтай падзеі, ён выказаў спадзяванне, што кіраўнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый таксама зробяць усё магчымае, каб раён годна сустрэў галоўнае сельскагаспадарчае свята. Віктар Сяргеевіч адзначыў важнасць для насельніцтва тых паслуг, якія сёння бярэ на сябе пошта. Рэагуючы на запыты людзей, паштовыя работнікі выконваюць многія не уласцівыя галіне абавязкі і выдатна спраўляюцца з імі. – Паштовая сувязь заўжды будзе запатрабавана, – упэўнены кіраўнік Шумілінскага раёна, – а неабходнасць ісці ў нагу з часам абумоўлівае вось такую мадэрнізацыю. З аднаго боку, кліенты маюць права атрымліваць тую ці іншую паслугу на самым высокім узроўні, з іншага – і для работнікаў павінны быць створаны камфортныя ўмовы. – Мы ставілі перад сабой задачу стварыць сучасны высокатэхналагічны вытворчы аб’ект паштовай сувязі, – сказаў дырэктар Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” Сяргей Максак. – Будынку ўжо больш за 35 гадоў і неабходнасць тэхнічнай мадэрнізацыі была відавочная. Дзейнасці сваёй пошта не спыняла – паслугі насельніцтву аказваліся ў тым жа рэжыме, праўда, прыйшлося часова заняць больш сціплую тэрыторыю. Пачаліся работы сёлета ў лютым, і праз паўгода гараджан сустрэла ўжо зусім іншая пошта. Прасторная зала, сучаснае абсталяванне, кандыцыянеры, зручная камфортная мэбля – клас абслугоўвання кліентаў тут, безумоўна, вырасце.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 жніўня ў Шуміліне пасля мадэрнізацыі адкрылася аддзяленне паштовай сувязі Шуміліна-2 Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”. Першым аб’ектам, адноўленым да... |
|