Сезон заготовок в разгаре. Ушачское райпо принимает у населения дары природы, ягоды и яблоки
09.08.2019
—
Разное
|
“Сёлета на прысядзібным участку вырас нядрэнны ўраджай агуркоў. Куды можна здаць лішкі агародніны?” З такім пытаннем у рэдакцыю нядаўна звярнуўся адзін з нашых чытачоў. За адказам мы адправіліся ва Ушацкае райспажыўтаварыства і заадно пацікавіліся іншымі момантамі гэтага нарыхтоўчага сезона. Высветлілася, што жадаючых здаць лішкі агуркоў у гэтым годзе вельмі мала. Цана за кілаграм зараз дагаворная і пастаянна мяняецца, напрыклад, апошні раз была 70 капеек. Адразу трэба адзначыць, што існуюць патрабаванні да тавару: агуркі павінны быць неперарослыя, па даўжыні не больш 10-11 сантыметраў, а па шырыні – 3-4. Менавіта стандарт нярэдка становіцца кропкай непаразумення паміж здатчыкам і нарыхтоўшчыкам. Грамадзяне ж часта прыносяць тое, што самому непатрэбна ці не падыходзіць па кандыцыях. Але трэба разумець, што сёння вельмі многія закупкі ідуць на перапродаж, трапляюць да такога ж патрабавальнага пакупніка, які хоча бачыць якасны тавар. Летам ужо нарыхтавалі 400 кілаграмаў часнаку для рэалізацыі праз свае магазіны і пакуль яго прыём прыпынены з-за слабага попыту. Крыху пазней плануюць браць яшчэ, як і лішкі морквы і буракоў. Як заўсёды ўшацкія кааператары прымаюць і дары лесу. “Сёлетні сезон зусім нечарнічны. Многія для ўласных патрэб не нарыхтавалі ягад у жаданым аб’ёме, што казаць пра лішкі. Калі ў мінулыя гады мы тоны ягад адпраўлялі на экспарт, то сёлета закупілі ў насельніцтва толькі некалькі соцен кілаграмаў чарніц, большасць была хутка рэалізавана праз сваю гандлёвую сетку. Зараз у разгары грыбны сезон, для патрэб аддзела грамадскага харчавання прымаем лісічкі па 4 рублі за кілаграм. Тут таксама ёсць патрабаванні: яны павінны быць цэлымі, дыяметр шляпкі не больш 4,5 см, а ножкі – 3 см. Але пакуль грыбнікі не надта актыўныя”, – расказвае вядучы таваразнаўца аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Марыя Аркадзьеўна Маковіч. Не назавеш 2019-ы год і яблычным. Калі летась сады гнуліся ад садавіны, то сёлета зусім не, таму канкрэтных планаў у спажыўкааперацыі не ставяць. Літаральна днямі распачалася нарыхтоўка і кошт за кілаграм ападу складае 10 капеек. Традыцыйна прымаюць лішкі садавіны не толькі ў нарыхтоўчым пункце ў гарпасёлку, а і ва ўсіх сельскіх магазінах. У вёскі, дзе няма магазінаў, кааператары гатовы выехаць па заяўках. Адпраўляцца за некалькімі мяхамі, зразумела, немэтазгодна, а таму збіраюць заяўкі з некалькіх блізкіх вёсак адной зоны і накіроўваюцца за прадукцыяй. Ніводны зварот у райспажыўтаварыстве абяцаюць не пакідаць без разгляду і пастараюцца пайсці насустрач кожнаму здатчыку. Задаць пытанні, звязаныя з нарыхтоўкамі, а таксама пакінуць заяўкі можна па тэлефоне 2-78-52. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Сёлета на прысядзібным участку вырас нядрэнны ўраджай агуркоў. Куды можна здаць лішкі агародніны?” З такім пытаннем у рэдакцыю нядаўна звярнуўся адзін з нашых...
|
|