Сяргей ЗАЙЦАЎ: «Не ўдалося замацаваць станоўчыя тэндэнцыі». 21.by

Сяргей ЗАЙЦАЎ: «Не ўдалося замацаваць станоўчыя тэндэнцыі»

13.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не ўдалося замацаваць станоўчыя тэндэнцыі
Пра стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Шумілінскага раёна за першае паўгоддзе 2019 года

Стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна сведчыць пра тое, што ў першым паўгоддзі 2019 года праваахоўнымі ведамствамі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнічай і выканаўчай уладай праводзілася работа па барацьбе са злачыннасцю, папярэджанні і прадухіленні правапарушэнняў, ахове канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Асаблівая ўвага ўдзялялася каардынацыі дзеянняў дзяржаўных структур і грамадскіх інстытутаў па ахове грамадскага парадку, забеспячэнні законнасці, расходаванні матэрыяльных рэсурсаў і грашовых сродкаў, прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі. Пытанні забеспячэння парадку разглядаліся на каардынацыйных нарадах, пасяджэннях райвыканкама, прымаліся рашэнні па ўхіленні негатыўных тэндэнцый.
Разам з тым, работа праваахоўных органаў, органаў мясцовай улады і іншых суб’ектаў прафілактыкі не дазволіла замацаваць агульныя станоўчыя тэндэнцыі ў дынаміцы і структуры злачыннасці.
У першым паўгоддзі ў раёне зарэгістравана 119 злачынстваў, што на 27 (+29,3%) больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (92), з якіх 2 забойствы, 2 наўмысныя прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, адно хуліганства, 8 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, 12 ухіленняў бацькоў ад утрымання дзяцей, 2 ухіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 67,2 пры сярэднеабласным паказчыку 42,4.
У раёне павялічылася колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў з 6 да 13 (+116,7%), здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення – з 16 да 23 (+30,4%).
На тэрыторыі 7 сельсаветаў раёна адбыўся рост колькасці здзейсненых злачынстваў, найбольш значны – у Лаўжанскім (+380%), Мікалаеўскім (+366,7%), Обальскім (+157,1%). У 6 сельсаветах раёна адбыўся рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку.
Адбыўся рост забойстваў і наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (на 200% і 100% адпаведна). Павялічылася колькасць зарэгістраваных хуліганстваў (+100%). Знізілася эфектыўнасць работы праваахоўных органаў па напрамку барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (выяўлена 7 (8) злачынстваў).
Застаюцца актуальнымі пытанні супрацьдзеяння карупцыйным праявам. Сёлета парушэнні і недахопы выяўляліся ў ДУ “Шумілінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, ДУА “Вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама”. Па выніках наглядных мерапрыемстваў выяўлены 2 правапарушэнні, якія ўтрымліваюць прыкметы карупцыйных праяў. Для ўхілення карупцыйных правапарушэнняў унесены 2 акты пракурорскага нагляду, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 5 службовых асоб. Афіцыйнае папярэджанне ўнесена ў сувязі з выяўленымі парушэннямі ў сферы дзяржзакупак.
Рост забойстваў і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў сведчыць пра тое, што меры па прафілактыцы правапарушэнняў, прымаемыя мясцовымі органамі выканаўчай улады, РАУС і іншымі суб’ектамі прафілактыкі, з’яўляюцца недастаткова эфектыўнымі.
Актуальнай застаецца праблема выканання супрацоўнікамі міліцыі патрабаванняў заканадаўства пры прыёме, рэгістрацыі, разглядзе, вырашэнні і ўліку заяў і паведамленняў аб злачынствах, бо выяўляліся факты ўтойвання злачынстваў ад уліку шляхам незаконнай адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Так, пракуратурай узбуджалася крымінальная справа з адначасовай адменай пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Па выяўленых парушэннях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў адносінах да супрацоўнікаў РАУС узбуджана 8 дысцыплінарных вытворчасцяў, па разглядзе якіх 7 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, што сведчыць пра недастатковы прафесійны ўзровень некаторых службовых асоб РАУС, неабходнасць узмацнення кантролю за станам улікова-рэгістрацыйнай дысцыпліны, павышэння персанальнай адказнасці кіраўніцтва РАУС за якасць вырашэння заяў і паведамленняў пра злачынствы.
У першым паўгоддзі 2019 года ад суіцыду памёр 1 (3) чалавек, у выніку атручэння алкаголем загінулі 2 (3) асобы, у агні загінулі 2 (2) грамадзяніны, у ДТЗ загінуў 1 (0) чалавек.
Захоўваецца складаная сітуацыя з выкананнем законнасці ў аграпрамысловым комплексе. Пры наведванні пракуратурай сельгасаб’ектаў выяўляліся факты непрыняцця належных арганізацыйна-практычных мер па выкананні ўстаноўленых тэхналагічных і ветэрынарна-санітарных патрабаванняў па ўтрыманні жывёлы на фермах і малочнатаварных комплексах у перыяд неспрыяльных умоў надвор’я. Дапускаліся антысанітарыя, безгаспадарчасць, жывёлагадоўчыя памяшканні ўтрымліваліся ў гноі, адсутнічаў падсцілачны матэрыял у ААТ “Ляжні”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, ААТ “АграБаравінка”, ААТ “Прыазёрны мір”. Зніжана колькасць пагалоўя кароў малочнага статка, якая па стану на 1.07.2019 года склала 7133 галавы (на 1.07.2018 – 7143).
На 1.07.2019 г. запазычанасць па заработнай плаце за май мелі 7 суб’ектаў гаспадарання на суму больш за 301 тыс. рублёў.
Склалася негатыўная тэндэнцыя выплаты зарплаты з прымяненнем адміністрацыйнага рэсурсу. Дзейснае кіраванне і кантроль з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у рабоце па забеспячэнні эфектыўнасці дзейнасці рэальнага сектара эканомікі адсутнічаюць. Адсутнічае і належная каардынацыйная работа па спагнанні ў прэтэнзійным і судовым парадку пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на карысць сельскагаспадарчых арганізацый, якія дапусцілі запазычанасць па зарплаце. Пры наяўнасці падстаў не ажыццяўляюцца ўзаемазалікі ўнутрыраённай запазычанасці.
На 1.07.2019 г. пратэрмінаваную запазычанасць па абавязковых плацяжах у ФСАН дапусцілі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна на суму 1394 тыс. руб. Найбольшая запазычанасць маецца ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
Праблемным застаецца пытанне выканання наймальнікамі заканадаўства, накіраванага на абарону здароўя і жыцця работнікаў пры выкананні імі працоўных абавязкаў. Сёлета цяжкія вытворчыя траўмы атрымалі 2 (0) чалавекі. Прычынамі траўматызму сталі парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы, асабістая неасцярожнасць.
У першым паўгоддзі па пытаннях нагляду за выкананнем прыроднага і зямельнага заканадаўства праве-дзены 3 праверкі, па выніках якіх падрыхтавана 5 актаў пракурорскага рэагавання, 5 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.
У першым паўгоддзі ў пракуратуру раёна паступілі 33 (55) звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Разгледжана па сутнасці 15 (40) зваротаў, з якіх задаволена 3 (14) – 20%. У іншыя ведамствы накіравана 15 (13), вернута 2 (1) звароты. Больш за ўсё вырашана зваротаў па пытаннях следства і дазнання – 11. Са зваротаў юрыдычных асоб 2 звароты паступілі аб прад’яўленні пракурорам у суд іскаў. У першым паўгоддзі задаволены 2 (7) звароты фізічных асоб па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства.
Так, 9.04.2019 г. у пракуратуру раёна паступіла заява Н. Сіўцовай пра незаконнае спагнанне сумы запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылым памяшканнем, а таксама пені ў сувязі з дадзенай запазычанасцю.
Падчас праверкі ўстаноўлена, што групай па разлікова-касавым абслугоўванні г. п. Шуміліна КВУП “Віцебскі абласны разлікова-даведачны цэнтр” дапушчана парушэнне патрабаванняў жыллёвага заканадаўства, якое рэгулюе пытанні, звязаныя са спагнаннем запазычанасці па жыллёва-камунальных плацяжах. 15.04.2019 г. пракуратурай раёна дырэктару Віцебскага абласнога разлікова-даведачнага цэнтра ўнесена прадстаўленне аб ухіленні выяўленых парушэнянў заканадаўства, з патрабаваннем вярнуць незаконна ўтрыманыя сумы і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці. Загадам дырэктара гэтага прадпрыемства кіраўніку групы, а таксама спецыялісту за невыкананне службовых абавязкаў аб’яўлены заўвагі.
Сяргей ЗАЙЦАЎ,
пракурор Шумілінскага  раёна.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ўдалося замацаваць станоўчыя тэндэнцыі Пра стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Шумілінскага раёна за першае паўгоддзе 2019 года Стан законнасці і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика