На “Нафтане” знайшліся загадкавыя балоны, якія засталіся ад будаўнікоў завода
15.08.2019 11:58
—
Разное
|
![]() naftan.by 14 жніўня падчас будаўнічых работ на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода ў Наваполацку На заводе Еўрарадыё распавялі, што балоны, якія адкапалі падчас будаўнічых работ, аказаліся пустымі. Мяркуецца, што іх выкарыстоўвалі зваршчыкі, калі будавалі НПЗ. “Некалькі дзясяткаў гадоў праляжалі балоны, — адказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Нафтан” па сацыяльным развіцці Сяргей Яўтушык. — Хутчэй за ўсё, з моманту будаўніцтва завода. Падобны на тыя, з якімі працуюць зваршчыкі, але дакладна нельга сказаць. Няма ніякіх апазнавальных знакаў. Магчыма, пры будаўніцтве завода іх нехта выкінуў. Спецыялісты МНС у спецыяльных касцюмах вывезлі ржавыя балоны, пад вадзяной заслонай іх адчынілі. Балоны аказаліся пустымі”. Знойдзеныя балоны пойдуць на металалом, бо не нясуць гістарычнай каштоўнасці. Будаўніцтва “Нафтана” пачалося ў 1958 годзе. Прадпрыемства з’яўляецца горадаўтваральным для Наваполацка, які пачалі будаваць пазней. “Нафтан” — адно з двух нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
naftan.by 14 жніўня падчас будаўнічых работ на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода ў Наваполацку адкапалі балоны з невядомым змесцівам. Ахова НПЗ і выратавальнікі...
|
|