У Віцебску з маршруткі выпала пасажырка. 21.by

У Віцебску з маршруткі выпала пасажырка

20.08.2019 09:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sk.gov.by

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу пра ДТЗ, у выніку якога пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні.

Здарэнне адбылося 28 чэрвеня 2019 года. 60-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes-Benz 22303 Sprinter ехаў па вуліцы Леніна ў Віцебску. Ад'язджаючы ад прыпынку "Плошча Свабоды", мужчына не пераканаўся, што пасажырскія дзверы ў мікрааўтобусе зачыніліся і пасажыры селі. Маршрутка паехала, і 22-гадовая дзяўчына выпала з салона аўтобуса на праезную частку. Пры гэтым яна атрымала цяжкія цялесныя траўмы.

Цяпер следчыя шукаюць сведкаў і відавочцаў аварыі. Іх просяць затэлефанаваць на кругласутачны нумар аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +375 33 399 80 44.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Віцебскі гараддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу пра ДТЗ, у выніку якога пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні. Здарэнне адбылося 28...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика