Студенческие отряды в Осиповичском районе подводят итоги. 21.by

Студенческие отряды в Осиповичском районе подводят итоги

27.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Байцы працоўнага лета

Штогод на працягу самых доўгіх канікул юнакі і дзяўчаты маюць магчымасць не толькі добра адпачыць, але і атрымаць каштоўны вопыт і зарабіць уласныя грошы падчас працы ў студатрадах, якія дзейнічаюць пад эгідай БРСМ.

Увесь сезон розныя прадпрыемствы і арганізацыі Асіповіччыны прымалі маладых працаўнікоў. На гэты раз 129 старшакласнікаў, навучэнцаў, выпускнікоў-2019 у складзе 15 атрадаў змаглі папрацаваць на карысць малой радзімы. Зразумела, найбольш месцаў прапанавалі сельгасвытворцы. Але давялося асіповіцкай моладзі прыкласці намаганні і на будаўніцтве новага корпуса бальніцы. Дарэчы, дзякуючы шэрагу падрадчыкаў на гэтым аб’екце з’явілася магчымасць працаўладкаваць значную колькасць тых, каму яшчэ няма 16 гадоў: звычайна для такіх юных байцоў шэраг даступных заданняў вельмі абмежаваны.


Байцы атрада імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Міхайлавіча Стэльмаха Максім Белахвост, Кацярына Слінкіна, Юрый Волкаў,
Вікторыя Міхадзюк, Данііл Кушнер і Ксенія Сазановіч у апошні працоўны дзень на будаўніцтве бальніцы.

 

— Летні працоўны сезон-2019 амаль завершаны, — адзначае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. — Асноўная частка моладзі ўжо адпрацавала і рыхтуецца вяртацца ў родныя навучальныя ўстановы. І толькі каля дзясятка навучэнцаў мясцовага прафтэхкаледжа яшчэ выйдуць на два тыдні ў верасні на будаўніцтва бальнічнага корпуса — такая была дамова з арганізацыяй-падрадчыкам, што прымае нашу моладзь.

Увогуле ж лічу: правялі нашы юнакі і дзяўчаты сезон на выдатна. Шмат з іх атрымалі першыя працоўныя кніжкі — і гэта ў 15 гадоў! А сярэдні заробак за 10 дзён па 4 гадзіны ў той жа бальніцы — каля 150 рублёў. Таму стымул працаваць ёсць. Чакаем байцоў ужо ў наступным сезоне.

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Байцы працоўнага лета Штогод на працягу самых доўгіх канікул юнакі і дзяўчаты маюць магчымасць не толькі добра адпачыць, але і атрымаць каштоўны вопыт і зарабіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика