Дзень, калі будні сельскай сям’і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіралі “Уладароў сяла” (+відэа). 21.by

Дзень, калі будні сельскай сям’і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіралі “Уладароў сяла” (+відэа)

01.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень, калі будні сельскай сям'і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіралі “Уладароў сяла” (+відэа)

Гэта абластны этап рэспубліканскага конкурсу.

Падзея традыцыйна збірае маладыя сем’і з усёй вобласці. Тыя, хто жыве і працуе ў вёсцы, зноў спаборнічаюць за званне лепшых гаспадароў. 

 
Эпіцентр падзеі – гарадскі парк на беразе ракі Шчара ў Слоніме. Менавіта гэта месца на дзень становіцца адным вялікім вясковым падворкам. Тут як у беларускай народнай казцы — «з рога ўсяго многа». Машыны, коні, атракцыёны, ганадль, багаты ўраджай мёду, гародніны і садавіны, але галоўныя на гэтым свяце ўсё ж такі маладыя сем’і. Іх прозвішчы ў гэты дзень грымяць на ўвесь святочны Слонім. За званне «Уладароў сяла» змагаюцца дзесяць сямейных каманд. Геграфія удзельнікаў – амаль уся вобласць. Дзесяць сямей – дзесяць раёнаў: Бераставіцкі, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Ашмянскі, Свіслацскі,Шчучынскі і канешне гаспадары турніру – сям’я з Слонімшчыны.  Галоўны крытэрый спаборніцтва —  сем’і павінны  мець дзяцей і весці ўласную гаспадарку. Другая ўмова як бы патрабуе быць сапраўднымі гаспадарамі, а не летам адпачываць каля возера. Акрамя таго, трэба пастаянна пражываць і працаваць у сельскай мясцовасці. Што тычыцца конкурснай праграммы, удзельнікі дэманструюць навыкі вядзення сельскай гаспадаркі так бы мовіць — у рэальных умовах. Але спачатку ацэньваецца творчы патэнцыял. Сем’і праходзяць экзамен на гасціннасць. Першае выпрабаванне — візітныя карткі. Ўлічваюцца арыгінальнасць і талент. Тут жа каля сцэны  летняга амфітэатра ў Слоніме журы ацэнівае сельскія падворкі канкурсантаў. І не толькі вачыма – кожная сямья прадставіла на дэгустацыю свае фірменныя стравы і пачастнукі. 
 
IMG_1720.JPG
IMG_1728.JPG
IMG_1745.JPG
IMG_1770.JPG
IMG_1773.JPG
IMG_1663.JPG
IMG_1674.JPG
IMG_1686.JPG

 

Юлія ЗІНКЕВІЧ сакратар  Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання  “БРСМ”, член журы:
 
— Гэта традыцыйна вельмі знакавая і добрая падзея. У гэтым годзе “Уладар сяла” прысвечаны дзвюм важным для рэгіена падзеям — 75-ай гадавіне вызвалення Беларусі і 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці. На гэтым этапе ўжо можна казаць стаяць пераможцы – выйсці на вобласць вельмі складана. Трэба атрымаць перамогу на сваёй малой радзіме, а пасля годна прадставіць свой раён на ступені вышэй. 
 
 

Па сутнасці, з такімі заданнямі жыхары сельскай мясцовасці сутыкаюцца кожны дзень у сябе дома. Але тут дадаецца канкурэнцыя — распілаваць бервяно, скласці дровы, запрэгчы каня. Усё — хутка і без памылак. Удзельнікі не шкадуюць сіл, а гледачы  — эмоцый. Заданні — выключна актыўныя і на час. 

Ад творчых конкурсаў перайшлі да чыста сельскіх заняткаў — нарыхтоўцы дроў і догляду за жывёламі. Любіш ездзіць  – любі і каня запрагаць. Самы вясёлы конкурс у праграме – Сіўка-Бурка. Запрэгчы каня на месцы – лёгка  толькі на першы погляд. Пасля ўмелых дзеянняў гаспадароў  сем’яў, каня  распрагаюць жонкі. І ўсё гэта пад пільным позіркам журы. Словам — відовішча вясёлае. Тым не менш, спраўляюцца жанчыны не горш за мужчын. Адразу відаць — вясковыя. Тая ж сітуацыя  пры распілоўцы. У конкурсе “Дрывасек” гаспадары здаюць экзамен на ўменне  спраўляцца  з пілой і сякерай. Пілуюць, сякуць  і складаюць дровы сем’і дружна. Інакш перамогі не атрымаць. Як і на эстафеце. Гэта апошні конкурс у праграме. Складаецца з трох частак – “Конік”, “За вадой” і “Сельскія забавы”. У дапамогу дарослым – дзеці. Спачатку таты пераносяць з адной ёмістасці ў другую  ваду, за імі эстафету працягваюць мамы з чыгункамі, а завяршаюць забег самыя маленькія члены сям’і. Галоўнае — не выпусціць груз і дабегчы да фінішу. Капітанскі конкурс “Майстар” здавалі гаспадары  сям’і. З прапанаваных арганізатарамі эскізаў таты майстравалі  неабходную ў гаспадарцы рэч – апрацоўчую стальніцу. Самы сапраўдны экзамен для рамеснікаў! На розных  узроўніях яго паспяхова здалі ўсе мужчыны.

 
Словам, на праекце ў кожнай сям’і свой падыход: хтосьці вырашыў выйсці ў лідары пры распілоўцы бервяна, іншыя ўсталёўвалі рэкорды, калі секлі дровы. У эстафетах стаўку рабілі на дзяцей. Але галоўнае на этапах – згуртаванасць сям’і. У гэтым і мэта «Уладара сяла» — паказаць сельскі побыт і ўсе яго няпростыя грані. Як кажуць у народзе: сям’я моцная ладам! І нішто так не яднае, як агульная справа. З гэтым згаджаецца і сям’я Нячай. Менавіта канкурсанты з Навагрудскага раёна ў гэты раз занялі трэцяе месца ў конкурсе. 
 
Сям’я НЯЧАЙ Навагрудскі раён, 3 месца
 
IMG_2122.JPG
 

— У конкурсе мы ўдзельнічаем не першы раз, але  на вобласць трапілі  ўпершыню і рады, што адразу  апынуліся ў  лідарах. На жаль, гэта для нас апошнія спаборніцтвы. Ужо ў наступным годзе мы не пройдзем па ўзросту. Хаця з радасцю зноў бы паспрабавалі свае сілы. Гэта вельмі цудоўны праект. Дзякуем БРСМ і гаспадарцы, у якой мы працуем.

 А вось «серабро» турніру далека не паедзе – на другой прыступцы  п’едэстала мясцовая каманда. Сям’я Сідорык у мінулым годзе  ў вобласці занялі  трэцяе месца. У наступным годзе, гавораць канкурсанты, абавязкова стануць пераможцамі.

 
Сям’я СІДОРЫК Слонімскі раён, 2 месца 
 
IMG_2126.JPG
 

Гэты конкурс для нашай сям’і ўжо як хобі – не можам спыніцца. І кожны раз хочацца дасягнуць лепшага выніку. Курс на наступны год – паехаць на рэспубліку. Убачымся. 

І вось ён самы доўгачаканы момант: званне «Уладар сяла» дасталася Віктару і Наталлі Янковічам з гарадскога пасёлку Астрыно Шчучынскага раёна. На конкурс сям’я прыехала, маючы за плячыма дзевяць гадоў сямейнага стажу. Галава сям’і працуе тэхнікам-асемянатарам. Гаспадыня – жывёлавод. У шчаслівай пары ў групе падтрымкі – два сыны  Максім і Мікіта. Менавіта яны, прызнаюцца Янковічы,  і дапамаглі здабыць перамогу. Але гэта не ўвесь сакрэт. Кожны конкурс – гэта па сутнасці тое, з чым даводзіцца сутракацца ў паўсядзённым жыцці. А таму цяжкімі конкурсамі гэтую сельскую сям’ю, як паказаў вынік,  — не здзівіш.

Сям’я ЯНКОВІЧ  Шчучынскі раён, 1 месца 

 
IMG_2146.JPG
У Слоніме нам заставалася толькі ганарова прайсці канкурэнцыю. У 2017 годзе мы на вобласці сталі трэцімі. У мінулым годзе – не прайшлі ў раёне, пакрыўдзіліся на сябе і вось у нашай скарбонцы  “золата”. Прыкладзём  усе намаганні, каб прывезці яго і з рэспублікі. Гэта цудоўны конкурс, нам вельмі падабаецца,  нягледзячы на цяжкасці падрыхтоўкі: трэба і маральна быць моцнымі, дзесьці і капейку ўкласці, але гэта таго варта! Нас заўсёды падтрымліваюць і дапамагаюць  нам сельскі савет, гаспадарка і БРСМ.Першы раз спаборніцтва для сельскіх маладых сем’яў у Беларусі арганізавалі некалькі гадоў таму ў Глыбокім. Цяпер ужо ва ўсіх абласцях і раёнах краіны на час і траву косяць, і дранікі пякуць. Фініш  праекта адбудзецца  восенню. Будзем спадзявацца, шчучынскія ўладары сяла пакажуць сябе і на рэспубліцы.

Дзяніс ЧАРНЯК,  другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ 

 
Конкурс- адна з лепшых ініцыятыў БРСМ. Фінал у гэтым годзе пройдзе у канцы верасня ў Ракаве. Нашу вобласць будзе прадстаўляць сам’я са Шчучынскага раёна. Будзем спадзявацца, што яны падымуць Гродзеншчыну да ўзроўня пераможцаў. Дарэчы, менавіта сям’я з гэтага рёна двойчы была “Уладаром сяла” рэспублікі.
 
IMG_1734.JPG
І хоць у конкурсе ёсць пераможца, без падарункаў ніхто не  застаўся, іх падрыхтавалі ўсім удзельнікам. Ну і, вядома ж, у гэты дзень, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе: і ўдзельнікі,  і  іх групы падтрымкі, і гледачы. Арганізатары ўпэўнены: у наступным годзе многія абавязкова вернуцца, каб зноў паспрабаваць  стаць «Уладаром сяла».Сям’я КАВАЛЬЧУК,  г. Гродна 

 
IMG_2027.JPG
 
— Сёння прывезлі дачку ў Слонім – тут яна атрымала сваё першае рабочае месца ў раённай бальніцы. І трапілі на цудоўнае свята – Дзень беларускага пісьменства.  Пабывалі на адкрыцці выставы і кніжнага магазіна. Не абышлі і гэты цікавы конкурс – самабытны, народны і вельмі вясёлы. Гэта цудоўны прыклад для моладзі, як трэба жыць дружнай сям’ёй і дапамагаць адзін аднаму.
 
Раман Юркоўскі, г. Слонім: 
 
IMG_2117.JPG
 
— Першы раз на такім конкурсе. Мне было цікава. Асабліва спадабалася, калі сем’і запрагалі каня. Для моладзі, якая прывыкла большасць часу праводзіць у інтэрнэце, гэта цудоўнае відовішча! Калі вырасту і буду мець ся’ю, абавязкова паўдзельнічаю ў ім! Думаю, конкурс будзе жыць!
 
Наталля Лебядзевіч, г.п. Астрыно: 
 
IMG_2106.JPG
 
— Сёння цудоўны дзень. Усе добра арганізавана. У Слоніме я не першы раз, але сёння па-добраму была здзіўлена святочнай атмасферай. Ёсць што паглядзець, што пакаштаваць, паўдзельнічаць у конкурсах і мерапрыемствах. Прыехала падтрымаць сям’ю з нашага раёна – і вельмі рада, што яны сталі пераможцамі. Яны гэта цалкам заслужылі!
 
IMG_1891.JPG
IMG_1918.JPG
IMG_1933.JPG
IMG_1862.JPG
IMG_1905.JPG
IMG_2034.JPG

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта абластны этап рэспубліканскага конкурсу. Падзея традыцыйна збірае маладыя сем’і з усёй вобласці. Тыя, хто жыве і працуе ў вёсцы, зноў спаборнічаюць за званне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика