Жахлівае ДТЗ у Расіі з удзелам фуры з Беларусі трапіла на відэа. 21.by

Жахлівае ДТЗ у Расіі з удзелам фуры з Беларусі трапіла на відэа

02.09.2019 19:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот з відэа

У Варонежскай вобласці Расіі грузавік МАЗ, якім кіраваў 57-гадовы грамадзянін Беларусі, трапіў у жахлівае ДТЗ. Як інфармуе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па Варонежскай вобласці, увечары 1 верасня ў Паўлаўскім раёне на 688-м кіламетры аўтадарогт М-4 "Дон" легкавік Nissan Note выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе трапіў пад фуру. Пасля гэтага сутыкнення грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе пад яго трапілі яшчэ два легкавікі — Citroen Berlingo і Opel Incignia. МАЗ перакуліўся на правы бок.

Загінулі 4 чалавекі: 57-гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan, 53-гадовы кіроўца Citroen і двое яго пасажыраў — 15-гадовы хлопец і 53-гадовая жанчына. Усе яны расіяне. Траўмы атрымалі 10-гадовы хлопчык, які ехаў у аўтамабілі Nissan, ды кіроўца грузавіка. Іх адвезлі ў бальніцу. Кіроўцы і пасажырам Opel пашанцавала, яны не пацярпелі. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспертызы.

Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар аднаго з легкавых аўтамабіляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа У Варонежскай вобласці Расіі грузавік МАЗ, якім кіраваў 57-гадовы грамадзянін Беларусі, трапіў у жахлівае ДТЗ. Як інфармуе прэс-служба Галоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика