Миорчанка Яна Рудь участвует в учениях "Щит Союза-2019". 21.by

Миорчанка Яна Рудь участвует в учениях "Щит Союза-2019"

03.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Нядаўна завяршыліся ваенна-спартыўныя баталіі Армейскіх міжнародных гульняў, а беларускія ваеннаслужачыя зноў збіраюцца ў камандзіроўку. У пачатку восені пройдуць сумесныя вучэнні з Расійскай Федэрацыяй «Шчыт
Саюза-2019».

Першымі на палігоны выязджаюць ваенныя сувязісты, каб да прыбыцця асноўных сіл наладзіць якасную і бесперапынную сувязь. Сярод бездаражы ці ў цяжкапраходных лясах, пад зорным небам ці шквальным агнём артылерыі сустрэне свой дзень нараджэння радавы кантрактнай службы Яна Рудзь – сувязіст 86-й брыгады сувязі.


Яна нарадзілася ў Міёрах. Да службы ў арміі скончыла Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі па спецыяльнасці «Тэхнік па тэлекамунікацыях». Да размеркавання дакладна ведала, дзе будзе на практыцы асвойваць прафесію і ў якім статусе.


Бацькі да выбару дачкі аднесліся з гонарам і лёгкім хваляваннем.
– Спачатку служба была няпростай, але з кожным днём мы прывыкалі. Станавілася лягчэй, – заўважае Яна Рудзь. – Адаптавацца да ваеннага ўкладу жыцця дапамаглі баявыя таварышы.


Ваенную службу па кантракце Яна разбаўляе спортам. З сярэдняй школы захапляецца валейболам, прысвяціла яму дзесяць гадоў. Гуляе ў вольны час, наведвае спартыўную залу.


Радавы кантрактнай службы займаецца самаразвіццём. Паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Армія карысная не толькі для мужчын, але і для жанчын, лічыць Яна.


– Я навучылася правільна распараджацца сваім часам, аб'ектыўна ацэньваць абстаноўку і кантраляваць эмоцыі. А самае галоўнае – хутка вызначаць чалавечыя якасці і недахопы.


Па словах дзяўчыны, служба па кантракце мае шэраг пераваг: стабільнасць, своечасовае грашовае забеспячэнне, паглыбленае медыцынскае даследаванне.


Пра даручаную ёй тэхніку расказвае захоплена. Адзначае, што на- дзейная радыёстанцыя дазваляе хутка і якасна ўстанавіць і забяспечыць сувязь.
– Перш за ўсё, армія навучыла мяне добра абдумваць кожны свой учынак, цаніць час, – расказала Яна. – Хутка будзем выконваць розныя задачы падчас сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза-2019» на расійскім палігоне. Задача адказная і разам з тым цікавая.


Дома чакаюць бацькі, сястра і сябры.
– Вярнуся – і па-сямейнаму адзначым свята, – коратка, але душэўна заўважае Яна Рудзь.

Фота аўтара.
Вольга ШВЕД.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
   Нядаўна завяршыліся ваенна-спартыўныя баталіі Армейскіх міжнародных гульняў, а беларускія ваеннаслужачыя зноў збіраюцца ў камандзіроўку. У пачатку восені...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика