Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Латвіі, падазраючы ў забойстве ў Аўстрыі
04.09.2019 17:10
—
Разное
|
pixabay.com У Латвіі па аўстрыйскім ордэры затрымалі 30-гадовага беларускага дальнабойшчыка, 23 чэрвеня на стаянцы каля аўстрыйскага горада Куфштайн знайшлі цела 55-гадовага дальнабойшчыка з Украіны. Эксперты высветлілі, што ён загінуў ад удару тупым прадметам па галаве. Падчас раследавання выявілася, што незадоўга да смерці пацярпелы звязаўся па радыё з калегам і заявіў: падчас бойкі з іншым кіроўцам ён атрымаў удар бутэлькай па галаве. Гутарка рэзка абарвалася, але суразмоўца запомніў імя згаданага кіроўцы. Аўстрыйскія праваахоўнікі выдалі міжнародны ордэр на арышт падазраванага. Ім быў 30-гадовы беларус. Яго затрымалі ў Латвіі на мінулым тыдні. Цяпер вырашаецца пытанне пра перадачу беларуса ў Аўстрыю. Кіроўцы пабіліся на паркоўцы. Украінец быў вымушаны спыніцца там праз забарону працаваць па выходных. Ёсць інфармацыя, што напярэдадні ўвечары там адбывалася вечарынка з удзелам іншых дальнабойшчыкаў, падчас якой не абышлося без спіртнога. А зранку калегі знайшлі цела загінулага ў кабіне грузавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Латвіі па аўстрыйскім ордэры затрымалі 30-гадовага беларускага дальнабойшчыка, піша TUT.by са спасылкай на аўстрыйскія СМІ. Мужчыну падазраюць у забойстве...
|
|