Светлая справа светлага чалавека: як ствараўся "Мотольски словник"
08.09.2019 18:48
—
Разное
|
Летам 2018 года Моталь атрымаў Як ішла праца над знакавай для Моталя кнігай, у якіх гарадах слоўнік ужо быў прэзентаваны і дзе яго чакаюць зараз, а таксама як гэты праект будзе развівацца далей – чытайце ў нашым матэрыяле. “Я теж думаю, що наша мова е система (як и люба инша), бо упевнився в гэтому литом, коли зробив намоганне скласти Марыя Арсенцьеўна ўспамінае, што сын чуў новыя словы проста паўсюль: “Копаемо у бабы картоплі, вона скажэ яке слово, а вын крычыть: «Мама, баба, стоять!» І шукае, дэ запысаты. Последнее врэмя у тэлефон пысав, а до этого – і на бумажках от канфет, і на салфетках, і на візітках – шо найдемо у кішенях». Ідэя пераўтвараецца ў праект прыкладна ў 2012 годзе. Падчас вандроўкі ў Моталь гэтую думку Дзмітрыю падкідвае кіраўнік Заходнепалескага анамастыка-дыялекталагічнага цэнтра прафесар Рыгор Аркушын з Луцку. І з гэтага часу Дзіма не проста збірае мотальскія словы, а думае, як іх сістэматызаваць, звязаць у одно цэлае, зрабіць кнігу, вартую ўвагі. Да лета 2017 года матэрыялу сабрана шмат, але часу, часу бракуе! Столькі спраў, што як усё і адолець! Дзмітрый паспявае адпрацаваць інтэрнатуру ў Баранавічах, скончыць ардынатуру ў Мінску. Марыя Арсенцьеўна ўспамінае, што ў апошні час сын перажываў - кнігі няма! Яму было няёмка перад Рыгорам Аркушыным і Віктарам Місіюком. Радаваўся, што скончылася ардынатура, вучобы стане менш, вольнага часу - больш. А значыць, і кніга будзе. Казаў – “з’езджу яшчэ ў паход і вазьмуся за слоўнік”. Працягнуць справу сынаНа жаль, працу давялося закончыць ужо яго маці і сябрам. Але Дзмітрый паспеў выбудаваць сістэму будучай кнігі, пазбіраў па сваіх запісах словы, выпісаў іх на асобныя паперкі. Марыя Арсенцьеўна адзначае, што спачатку не планавала выдаваць слоўнік, думала проста аддаць усе матэрыялы, што назбіраў сын, у “Роботу над словніком я начала одразу после Нового року, до того не могла сісті за эты матэрыялы. А потом заставыла сэбэ, сказала – гэто діло мойго сына, хто его доробыть, колы не я? І после роботы, вечурамы, набырала слова на комп’ютэры. По-всякому було – і слёзьмы душыласа - алэ набрала», - расказвае маці аўтара. Амаль два месяцы спатрэбілася Марыі Арсенцьеўне, как набраць усе словы, падрыхтаваныя сынам да друку. Падчас працы ў рэчах Дзмітрыя, яго паперах знаходзіліся новыя запісы. Гэтыя словы таксама трапілі ў друк. Зараз у слоўніку іх 458, 41 слова наогул яшчэ нідзе і ні разу не было надрукавана, існавала толькі ў вуснай традыцыі. Актыўны удзел у працы прымала і любімая цётка аўтара – настаўніца Ала Скашчук. Акрамя слоў у кнігу вырашылі дадаць яшчэ і прыклады па-мотальску, прыдумляла іх таксама Марыя Арсенцьеўна. Набраны матэрыял яна потым аддавала Але Сцяпанаўне, тая яго правярала, дапаўняла прыклады. Віктар Місіюк потым прапанаваў дадаць яшчэ і рускамоўны пераклад гэтых прыкладаў. У канцы лютага 2018 года цалкам набраны матэрыял быў перададзены Віктару. Яго задачай было яшчэ раз праверыць усе словы, а таксама напісаць транскрыпцыю да кожнага з іх. У транскрыпцыі выкарыстоўвалі ўкраінскія літары, бо ў Беларусі не знайшлося спецыяліста, які б зрабіў гэту працу па-беларуску. Ды і мотальская мова відавочна падобная да мовы краіны-суседкі. Рэцэнзентам слоўніка выступіў прафесар Аркушын. Калі слоўнік быў амаль зроблены, Віктар прапанаваў дадаць у кнігу яшчэ і публіцыстыку Дзмітрыя, біяграфічныя матэрыялы (лісты, успаміны, нават невялічкую паэму, якую Дзіма напісаў яшчэ ў школе і прысвяціў аднакласнікам ). Каб не толькі зробленая праца гаварыла пра аўтара з гэтых старонак, каб тут былі і яго ўласныя словы і думкі. Выдаўца таксама знайшоў Віктар Місіюк. Спонсара, які б дапамог выдаць кнігу, не шукалі – збіраліся надрукаваць 100 экзэмпляраў за ўласныя грошы. Большую частку планавалі заплаціць бацькі, рэшту дадаў бы Віктар. Але летам 2018 года, ужо амаль перад друкам, знайшоўся спонсар – удзел у праекце прыняло вядомае ў Моталі прыватнае прадпрыемства Доўгае жыццё “Мотольского словника”З таго моманту, як слоўнік убачыў свет, прайшло ўжо больш за год. За гэты час кнігу прэзентавалі ў Луцку і Брэсце, былі надрукаваны яшчэ два дадатковыя тыражы па 50 экзэмпляраў. У лютым прайшла Здавалася б, на гэтым працу можна было б скончыць, кнігу паставіць на паліцу і спрабаваць вучыцца жыць далей. Але Марыя Арсенцьеўна не хоча, каб справа, якой так “гарэў” Дзіма, сышла ў нябыт, забылася. У хуткім часе з мотальскай мовай пазнаёмяцца студэнты з Гродна – там таксама пройдзе прэзентацыя кнігі. У планах – прывезці слоўнік у Польшчу. Нерэалізаванай засталася яшчэ адна ідэя – агучыць слоўнік, прыкласці да кнігі дыск. Работа над гэтым вялася, і Марыя Арсенцьеўна сама нават агучыла ўвесь матэрыял. Але потым яны параіліся з Віктарам Місіюком і Рыгорам Аркушыным і вырашылі дыск не прыкладаць. “Я у Мотолі не жыву вжэ 35 років і мені здаецца, шо забула, як говорыты. Акцент появывса. Не думаю, шо гэто було б правільно – до научнэі роботы прыкладати такі запіс. Але зарэ бачу, шо посля Дімочкіноі смерті і я стала більш говорыты по-свойму. І слова начала запысваты», - прызнаецца яна. Марыя Арсенцьеўна не выключае, што яны з Віктарам Місіюком яшчэ вернуцца да гэтай ідэі – агучыць слоўнік. Трэба толькі знайсці сапраўдную, як яна кажа, маталянку са старэйшага пакалення, якая б пагадзілася прыняць удзел у праекце. Усё ж такі аб’ем матэрыялу вельмі вялікі і праца падаецца не самай простай. Не выключае Марыя Арсенцьеўна і наступных перавыданняў слоўніка, дзе будуць з’яўляцца новыя словы. А дапамагчы гэтаму можа кожны жадаючы жыхар Моталя. На сайце vmotol.by слоўнік размешчаны На помніку Дзімы напісана “Жыццё занадта кароткае, каб стаяць на месцы”. І ён сапраўды ніколі не стаяў, цікавіўся ўсім і ведаў ўсё, што не спытай. Медыцына, літаратура, этнаграфія, спорт, падарожжы, музыка – жыццё падавалася такім разнастайным, што хацелася паспець усё і адразу. Гэта быў чалавек, які аказваў уплыў на ўсіх, хто быў побач. І працягвае аказваць і цяпер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летам 2018 года Моталь атрымаў уласны слоўнік. Ці шмат вёсак у нашай краіне могуць такім пахваліцца? З’ява, безумоўна, радасная, але папярэднічалі ёй сумныя падзеі:...
|
|