Памерла дзяўчына, якую заціснула шклом у машыне. 21.by

Памерла дзяўчына, якую заціснула шклом у машыне

11.09.2019 16:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У рэанімацыйным аддзяленні лякарні 7 верасня памерла 20-гадовая жыхарка Жабінкі, якую заціснула шклом у аўтамабілі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.

31 жніўня жанчына разам з сям'ёй была ў гасцях у вёсцы Старое Сяло Брэсцкага раёна. Прыкладна ў 16:30 муж знайшоў яе ў непрытомным стане, заціснутай шклом пярэдняй левай дзверкі машыны. Мужчына выбіў шкло і выклікаў хуткую.

Мяркуецца, што жанчына хацела праз адчыненае акно дастаць з салона аўто двухгадовую дачку. Але нечакана спрацаваў шклопад'ёмнік, і жанчыну заціснула. 

Праверкай па гэтым факце займаецца Следчы камітэт. Дакладную прычыну смерці назавуць пасля судова-медыцынскай экспертызы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У рэанімацыйным аддзяленні лякарні 7 верасня памерла 20-гадовая жыхарка Жабінкі, якую заціснула шклом у аўтамабілі, паведамляе прэс-служба Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика