Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Ёсць шэраг пытанняў, якія мы проста павінны абмеркаваць з вамі. Яны вельмі важныя для далейшай нашай работы ў беларуска-расійскіх адносінах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Думаю, нам з вамі ёсць аб чым пагаварыць, тым больш што нядаўна прэм’еры сустракаліся ў Маскве па распрацоўцы і рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Мы спрабуем выйсці на тое, на што можам на гэтым этапе. Але добра, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным. — Заўвага БЕЛТА) у Піцеры выразна адказалі на ўсе пытанні і паставілі задачы ўрадам, у якім напрамку нам тут трэба рухацца». Прэзідэнт адзначыў, што ў візіце Мікалая Патрушава ў Мінск няма ніякай надзвычайшчыны. Яго паездка была даўно запланаванай, хоць некаторыя СМІ і займаюцца канспіралогіяй на гэтай ніве. «Ён (візіт. — Заўвага БЕЛТА) будзе вельмі карысны для далейшага руху ў беларуска-расійскіх адносінах. Надзвычайшчыны быць не можа, таму што, нягледзячы на шэраг пытанняў, нават вельмі важных, дай бог, каб іншыя дзяржавы мелі адна з адной такія адносіны, якія маюць сёння Беларусь і Расія, — заявіў ён. — Таму тут ніякай канспіралогіі нават быць не можа». Сакратар Савета бяспекі Расіі пацвердзіў словы Прэзідэнта: яго візіт у Мінск і сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы — запланаваныя мерапрыемствы. «Нічога звышнатуральнага няма. Самае галоўнае, што работа саветаў бяспекі, сапраўды, вядзецца на планавай аснове, эфектыўна, плённа. Я ўпэўнены, што так будзе і далей», — падкрэсліў Мікалай Патрушаў. Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы зрабіў Мікалаю Патрушаву памятны падарунак, звязаны з яго службай на тэрыторыі Беларусі ў часы Савецкага Саюза: «Я вырашыў вам падарыць ваша дасье аб вашай службе і рабоце ў Беларусі ў свой час (з адкрытых крыніц вядома, што Мікалай Патрушаў у 1974-1975 гадах з’яўляўся слухачом вышэйшых курсаў КДБ у Мінску. — Заўвага БЕЛТА). Я разумею, што вы цэніце тыя гады. Адрасы, паролі, яўкі — усё тут. Але дзіўна: касякоў ніякіх не заўважана ў тыя гады, таму і сталі вялікім чалавекам. Думаю, вам прыемна будзе ўспомніць тыя гады». Мікалай Патрушаў сёння ў Мінску прыме ўдзел у міжведамасных расійска-беларускіх кансультацыях па бяспецы. Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась расказаў журналістам, што візіт яго расійскага калегі ў Мінск — планавая паездка, якая «ні ў якім выпадку не ўвязана з нейкімі міжнароднымі падзеямі». «У нас вынесены для абмеркавання пэўныя пытанні, увогуле яны недзе карэліруюцца (з тым, што абмяркоўвалася ў Варшаве. — Заўвага БЕЛТА): і па стане міжнародных механізмаў кантролю над узбраеннямі, і па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Нельга гэтыя пытанні вырашаць толькі з адным вектарам. Важна выбудоўваць дыялог менавіта з усімі ўдзельнікамі ў гэтым рэгіёне», — адзначыў Станіслаў Зась.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pryveu-adnosiny-belarusi-i-rasii-u-pryklad-inshym-krainam-81123-2019/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая
Досрочная профессиональная пенсия назначается и выплачивается застрахованному лицу при наличии следующих условий:
-достижение требуемого возраста;
-наличие установленного ...
В целях проведения единой государственной политики, обеспечения экономических интересов государства в области рыбохозяйственной деятельности, а ...
«КЛІЧ РАДЗІМЫ» Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ
Центр банковских услуг №243 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) Региональной дирекции по Витебской области ОАО "Белагропромбанк" приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
На тэлеканале «Мясцовы час» (БТ-4) глядзіце матэрыял пра наш раён
ПАДПІСКА-2019
А ТЫ ПАДПІСАЎСЯ НА "КЛІЧ РАДЗІМЫ?
ЗРАБІ СВОЙ ВЫБАР — ПАДПІШЫСЯ НА РАЁНКУ!!!!
У ІНТЭРНЭЦЕ НАС ЧЫТАЙ, АЛЕ І ПРА ДРУКАВАНЫ ВАРЫЯНТ НЕ ЗАБЫВАЙ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ И НА САЙТЕ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ
Стоимость рекламы в газете (в номерах за среду и субботу) — 1 руб. 28 коп. за 1 см2.
На поздравления и благодарности скидка 30 процентов. Обращаться по телефону 802154 4-17-30 (факс).
По вопросам размещения рекламы обращаться по телефону 802154 4-17-30.
Банковские реквизиты:
BY80BAPB30154811300420000000 в г.п. Шарковщина ОАО "Белагропромбанк" г. Минск, BIC банка BAPBBY2X
УНП 300148363
Эл. почта: Gazeta_shar@mail.ru
РЕКЛАМА НА САЙТЕ
Реклама в виде публикаций в новостях:
1 знак (без пробелов) -1 копейка минимальный срок размещения 3 суток
1 фото в тексте – 0,5 руб.
1 ссылка в тексте – 0,5 руб.
Реклама на главной странице сайта:
Средняя колонка:
Текстовое объявление (до 300 знаков) минимальный срок размещения 3 суток.
1 знак (без пробелов) – 2 копейки
От 300 до 500 повышен. коэффиц.-2,0 = 4 копейки
Баннер (250х185) – 1р.35 коп.
Колонка справа:
Баннер(310х230) – 2 руб. минимальный срок размещения 3 суток.
Репост в подарок.
Более подробно смотрите на странице "РЭКЛАМА Ў ГАЗЕЦЕ І НА САЙЦЕ"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Ёсць шэраг...