У Расіі чацвёра беларусаў загінулі праз карову, якая выйшла на дарогу. 21.by

У Расіі чацвёра беларусаў загінулі праз карову, якая выйшла на дарогу

13.09.2019 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чацвёра беларусаў загінулі ў Калмыкіі / 08.mchs.gov.ru

12 верасня ў Калмыкіі ў страшнай аварыі загінула чацвёра беларусаў. Каля 22-й гадзіны легкавік Renault Laguna, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з каровай, якая выйшла на дарогу. Машына вылецела на сустрэчную паласу і трапіла пад фуру Volvo, якой кіраваў жыхар Дагестана.

Здарэнне адбылося на 51-м кіламетры аўтадарогі "Яшкуль — Камсамольскі" ў раёне пасёлка Адык. У выніку ДТЗ 26-гадовы кіроўца "Рэно" і двое пасажыраў памерлі на месцы здарэння. Трэцяга пасажыра паспелі давезці да рэспубліканскай бальніцы, але там ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Па факце смяротнага ДТЗ праводзіцца праверка. Міліцыя шукае гаспадара жывёлы, якая стала прычынай здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра беларусаў загінулі ў Калмыкіі / 08.mchs.gov.ru 12 верасня ў Калмыкіі ў страшнай аварыі загінула чацвёра беларусаў. Каля 22-й гадзіны легкавік Renault Laguna, у якім яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика