Алабай у Наваполацку ўкусіў хлопчыка, які стукнуў яго палкай. 21.by

Алабай у Наваполацку ўкусіў хлопчыка, які стукнуў яго палкай

13.09.2019 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com / Ілюстрацыйнае фота

Увечары 11 верасня ў Наваполацку чатырохгадовага хлопчыка ўкусіў сабака, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале. 

Хлопчык быў з бацькамі ў гасцях. З сабой яны прывялі сабаку пароды алабай. Дзіця стукнула палкай сабаку, які ляжаў каля дома. У адказ той яго ўкусіў.

Бацька адвёз дзіця ў лякарню. Хлопчыка шпіталізавалі, яго жыццю і здароўю цяпер нічога не пагражае.

Наваполацкі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. 

Бацька хлопчыка распавёў, што сабака ў іх ужо больш за 5 гадоў, але такіх выпадкаў раней не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com / Ілюстрацыйнае фота Увечары 11 верасня ў Наваполацку чатырохгадовага хлопчыка ўкусіў сабака, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика