Паважаныя працаўнікі і ветэраны лясной галіны Карэліччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лес – адно з галоўных багаццяў Беларусі і ўсіх, хто даражыць яе прыродай, каго аб’ядноўвае шчырае імкненне зберагчы гэты нацыянальны здабытак.
Дзякуючы вашай працы і майстэрству лясныя ўгоддзі раёна захоўваюць прывабнасць і прыгажосць, свой вытворчы патэнцыял, штогод павялічваюцца масівамі новых насаджэнняў.
Дзякуем вам за добрасумленную працу. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць лесасыравінны патэнцыял раёна, плённа аднаўляць лясы, спрыяць умацаванню эканомікі.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых працоўных дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў