Профессиональный праздник отметили работники Шумилинского лесхоза
17.09.2019
—
Разное
|
Святочныя мерапрыемствы з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – распачаліся ў сераду 11 верасня ў Віцебскай абласной філармоніі, куды былі запрошаны дэлегацыі з кожнага раёна. Дэлегацыю шумілінскіх лесаводаў узначаліў дырэктар Шумілінскага лясгаса Аляксандр Лабынцаў.
Удзельнікаў мерапрыемства з прафесійным святам віншавалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Даніловіч, іншыя ганаровыя госці.
У гэты дзень многія лепшыя работнікі лясной галіны Віцебшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды: ганаровыя граматы, знакі, шчырыя словы ўдзячнасці за нялёгкую, але вельмі патрэбную і плённую працу.
У ліку ўзнагароджаных былі і двое работнікаў «Шумілінскага лясгаса». Сяргей Шчалкуноў, памочнік ляснічага 1 класа Казьянскага лясніцтва, узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі “20 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове”. Сяргей Сафончык, памочнік ляснічага Мікалаеўскага лясніцтва ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”, атрымаў грамату Віцебскага ДВЛГА.
Дыпломам і каштоўным падарункам быў адзначаны і калектыў установы “Рэдакцыя газеты “Герой працы” Шумілінскага раёна”, які стаў пераможцам абласнога этапа творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках лясной тэматыкі і дзейнасці Міністэрства лясной гаспадаркі.
* * *
У пятніцу, 13 верасня, у Лаўжанскім сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў лесу.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, адзначыла, што Шумілінскі лясгас з кожным годам паляпшае свае вытворчыя паказчыкі, прадпрыемства стабільна працуе і развіваецца. “У нашым раёне лясы займаюць каля 42% плошчы раёна, – падкрэсліла Ірына Мікалаеўна. – Вы на самой справе з’яўляецеся захавальнікамі лясных багаццяў для наступных пакаленняў”.
І. М. Новікава ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў лесніку Казьянскага лясніцтва Васілю Карпаву і Ганаровую грамату райвыканкама вадзіцелю аўтамабіля па вывазцы лесу Іосіфу Ярыгу.
Павіншаваў з прафесійным святам калег дырэктар Шумілінскага лясгаса Аляксандр Лабынцаў. Кіраўнік прадпрыемства выказаў калектыву словы шчырай падзякі за ўменне і жаданне працаваць, за адказнасць і сумленнасць. Аляксандр Сяргеевіч уручыў нагрудныя знакі Міністэрства лясной гаспадаркі “10 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове” майстру лесу Мікалаеўскага лясніцтва Дзянісу Маруцьку, леснікам Обальскага лясніцтва Сяргею Васіленку і Віктару Пахоменку, леснікам Мішневіцкага лясніцтва Віктару Аляксандраву і Алегу Пятрову.
Ганаровыя граматы Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання былі ўручаны вадзіцелю аўтамабіля па вывазцы лесу Анатолю Галунцову і трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Андрэю Салаўёву.
У гэты дзень была абноўлена Дошка гонару прадпрыемства, куды ўнесены прозвішчы васьмі рупліўцаў Шумілінскага лясгаса. Падчас святочнага мерапрыемства ганаровымі граматамі, граматамі і ўдзячнасцямі Шумі-лінскага лясгаса адзначаны многія работнікі лясной гаспадаркі.
Таксама ўзнагародзіла актывістаў і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас ветэранаў галіны, якія былі запрошаны на ўрачыстасці.
Музычнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечылі артысты раённага Цэнтра культуры. Завяршылася мерапрыемства рэтра-канцэртам мінскай групы “GOSTIBAND”.
Алена Карпушэнка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захавальнікі лясных багаццяў Святочныя мерапрыемствы з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – распачаліся ў сераду 11 верасня ў Віцебскай...
|
|