Кандыдатура вызначана. 21.by

Кандыдатура вызначана

01.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 верасня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, у якім прыняў актыўны ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык. Запрашаліся на мерапрыемства начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. На парадку дня стаяла адно пытанне — аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Жанна Сандрос расказала аб выбарах у Савет Рэспублікі, якія адбудуцца 7 лістапада, і патрабаваннях, якім павінен адпавядаць кандыдат.


Удзельнікамі пасяджэння была прапанавана кандыдатура Сяргея Анюхоўскага, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Чырвоны харчавік”. Нарадзіўся ён у 1980 годзе ў Дубровенскім раёне на Віцебшчыне. Пасля вучобы ў школе стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2002-2008 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы камунальнага вытворчага прадпрыемства харчовай прамысловасці “Віцебскхарчпрам”, потым на працягу трох гадоў быў на такой жа пасадзе ў РУП “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод “Прыдзвінне”, затым — намеснікам гендырэктара па камерцыйных пытаннях і эканоміцы гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года ўзначальвае бабруйскі “Чырвоны харчавік”. Паралельна з працай пашыраў свае веды ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якую скончыў у 2011 годзе.

Бліжэй знаёмілі з кандыдатам старшыні Савета дэпутатаў вобласці і раёна Дзмітрый Харытончык і Сяргей Сувееў. Выступа-ючыя паведамілі, што за час работы на прадпрыемстве Анюхоўскі зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст і патрабавальны кіраўнік. Упраўленчыя рашэнні прымае абгрунтавана, кіруючыся заканадаўствам і ў інтарэсах калектыву. Каардынуе і кантралюе работу, накіраваную на ўмацаванне сярод працаўнікоў таварыства вытворчай дысцыпліны, стварэнне на прадпрыемстве бяспечных і спрыяльных для жыцця і здароўя людзей умоў працы.

Шмат увагі ўдзяляе ўдасканаленню метадаў кіравання вытворчасцю, яго перадавой тэхніч-най аснашчанасці. За апошнія гады пад кіраўніцтвам Сяргея Анюхоўскага значна павялічаны аб’ёмы вытворчасці, выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, ажыццяўляецца тэхнічнае пераўзбраенне, асвоены выпуск інавацыйнай прадукцыі, пашыраюцца і асвойваюцца новыя рынкі збыту. На сёння “Чырвоны харчавік” экспарціруе свае прысмакі ў 12 краін свету.

Немалаважна і тое, што Сяргей Анюхоўскі вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. У 2018 годзе быў абраны дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Што датычна асабістых якасцей, то Анюхоўскі мае ўраўнаважаны характар, ветлівы і тактоўны ў адносінах з людзьмі. Карыстаецца аўтарытэтам сярод працаўнікоў прадпрыемства, падтрымлівае ў калектыве атмасферу высокай патрабавальнасці, добразычлівасці, зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленых мэт.

На сумесным пасяджэнні было адзінагалосна прынята рашэнне вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Анюхоўскага Сяргея Анатольевіча. Ад асіпаўчан ён атрымаў пажаданні поспеху ў выбарчай кампаніі, у сваю чаргу запэўніўшы прысутных, што будзе рабіць усё магчымае, каб  апраўдаць аказаны давер.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 верасня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, у якім прыняў актыўны ўдзел старшыня Магілёўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика