Министерство лесного хозяйства приглашает белорусов принять участие в акции «Чистый лес». 21.by

Министерство лесного хозяйства приглашает белорусов принять участие в акции «Чистый лес»

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйная рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес” сёлета пройдзе ў Беларусі ў суботу, 19 кастрычніка. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час у акцыі паўдзельнічалі сотні тысяч добраахвотнікаў, сярод якіх мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, грамадскія арганізацыі, школы.

Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы. Усе жадаючыя змогуць дапамагчы лясгасу ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, уборцы лясоў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку, а таксама памятным аб’ектам.

Як паведамілі нам ва Ушацкім лясгасе, у нашым раёне ў рамках акцыі запланавана не толькі ўборка, а і пасадка новых дрэў. Стаць яе удзельнікам можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва, дзе ўсіх жадаючых забяспечаць неабходным інвентаром. Кожны школьнік, які прыме ўдзел у акцыі, атрымае ад лесагаспадарчых устаноў сувенір. Такім чынам Міністэрства лясной гаспадаркі спадзяецца выхаваць у маладога пакалення беражлівыя адносіны да найважнейшага прыроднага рэсурсу краіны.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес” сёлета пройдзе ў Беларусі ў суботу, 19 кастрычніка. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика