Цела 15-гадовай дзяўчыны знайшлі на брыльку пад'езда ў Брэсце. 21.by

Цела 15-гадовай дзяўчыны знайшлі на брыльку пад'езда ў Брэсце

23.10.2019 11:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Тут знайшлі цела брэсцкай дзяўчыны / virtualbrest.by

15-гадовая дзяўчына ў Брэсце загінула пры падзенні з вышыні. Падрабязнасці трагічнага здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Цела юнай брастаўчанкі знайшлі 22 кастрычніка каля 16:00 на бетонным брыльку над пад'ездам аднаго са шматкватэрных дамоў па вуліцы Маскоўскай. Экспертыза выявіла на целе пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні, кажа прадстаўнік Следчага камітэта.

Паведамляецца, што дзяўчына жыла на дзевятым паверсе гэтага ж дома.

Праверкай інцыдэнту займаецца Брэсцкі міжраённы аддзел СК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут знайшлі цела брэсцкай дзяўчыны / virtualbrest.by 15-гадовая дзяўчына ў Брэсце загінула пры падзенні з вышыні. Падрабязнасці трагічнага здарэння агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика