11кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. 21.by

11кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

24.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2903 (Копировать)

11 кастрычніка ў малой зале райвыканкама прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Аляксандравіч Догель, прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Антонаўна Зубрыцкая намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.

На павестцы дня работы канферэнцыі было шмат пытанняў. Гэта справаздачы старшыні арганізацыі, старшыні рэвізійнай камісіі, выбары раённага камітэта арганізацыі, прэзідыума, старшыні арганізацыі і яго намесніка, казначэя і іншыя.

Са справаздачай аб рабоце Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за перыяд з 12 кастрычніка 2014 года па 11 кастрычніка 2019 года  выступіла яе старшыня Наталля Расціславаўна Цітовіч.

Лёля Антонаўна Кузняцова, якая ўзначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна”, паведаміла, як наладжана сумесная работа прафсаюза і адміністрацыі ўстановы, якія прымаюцца захады па паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку работнікаў, іх матэрыяльнага і маральнага стымулявання.

У другой частцы пасяджэння на галасаванне былі пастаўлены пытанні з прапановамі аб выбранні старшыні, яго намесніка, старшыні рэвізійнай камісіі, казначэя і іншых органаў раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Аднагалосна старшынёй арганізацыі выбралі Наталлю Расціславаўну Цітовіч. Яе намеснікам выбрана Таццяна Іванаўна Мечаль. Наталля Аляксандраўна Сівіцкая ўзначаліла рэвізійную камісію, а Маргарыта Станіславаўна Баговіч выбрана казначэем.

З выбраннем на пасаду старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Наталлю Расціславаўну павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Пасля чаго яна ўрачыста дала прысягу прафсаюзнага лідара.

Падводзячы вынік справаздачна-выбарнай канферэнцыі, Сяргей Аляксандравіч Догель падкрэсліў важнасць і актуальнасць праводзімай прафсаюзамі работы, накіраванай на абарону правоў і інтарэсаў грамадзян. Затым ён выканаў прыемную місію, уручыў Ганаровую грамату прэзідыума Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за актыўную працу ў прафсаюзе старшыні Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Наталлі Расціславаўне Цітовіч. Аналагічную ўзнагароду атрымала і казначэй арганізацыі Маргарыта Станіславаўна Баговіч.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_2897 (Копировать) IMG_2899 (Копировать) IMG_2904 (Копировать) IMG_2908 (Копировать) IMG_2910 (Копировать) IMG_2912 (Копировать) IMG_2914 (Копировать) IMG_2915 (Копировать) IMG_2889 (Копировать) IMG_2890 (Копировать) IMG_2896 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика