На базе Кіраўскага РАПТЗ прайшоў абласны семінар-практыкум па вырошчванні цукровых буракоў. 21.by

На базе Кіраўскага РАПТЗ прайшоў абласны семінар-практыкум па вырошчванні цукровых буракоў

25.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прайшоў абласны семінар-практыкум на тэму “Эфектыўнасць комплексных сістэм абароны цукровых буракоў. Асаблівасці вырошчвання цукровых буракоў”.

Для ўдзелу ў рабоце былі запрошаны галоўныя аграномы сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці, у якіх займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў. Культывуюць гэтую прыбытковую культуру пакуль што ў шасці раёнах: Асіповіцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім, Кіраўскім і Магілёўскім. На Кіраўшчыну за вопытам вырошчвання салодкіх караняплодаў аграрыі Прыдняпроўскага краю прыязджаюць не ўпершыню, паколькі ў гэтым накірунку ўжо каля дзясятка год тут ушчыльную займаюцца амаль усе гаспадаркі, дасягаючы пры гэтым высокага эканамічнага эфекту. На пэўных “цукровых” палетках праводзяцца навуковыя эксперыменты з мэтай павышэння ўраджайнасці і цукрыстасці караняплодаў.

Дзесяць такіх вопытных участкаў з рознымі гібрыдамі цукровых буракоў. сёлета былі размешчаны на полі каля в.Малінаўка, якое належыць РАПТЗ. Каментарыі па ходу наведвання гэтага аб’екта давалі спецыялісты прадстаўніцтва па Магілёўскай вобласці германскай фірмы , а таксама ААТ “Zemlyakoff” (Мінск). На працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду з боку спецыялістаў праводзіўся навуковы маніторынг росту і развіцця раслін. Цяпер жа прадстаўнікі названых фірм прадэманстравалі ўдзельнікам семінара-практыкума рэзультаты сваёй работы. Асаблівая ўвага была звернута на выкарыстанне сродкаў хімічнай абароны раслін ААТ “Zemlyakoff” супраць шкоднікаў, хвароб і пустазелля. Адзначана высокая эфектыўнасць прэпаратаў.

Была праведзена дэманстрацыя ўборкі цукровікаў на 0,05 га. Атрыманаы ўраджай задаволіў навукоўцаў і ўразіў гасцей: сярэдняя ўраджайнасць салодкіх каранёў дасягнула 700-800 ц/га.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прайшоў абласны семінар-практыкум на тэму “Эфектыўнасць комплексных сістэм абароны цукровых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика