По специальности-кондитер, по призванию – доярка. Екатерина Чумакова не боится тяжёлого труда и любит животных. 21.by

По специальности-кондитер, по призванию – доярка. Екатерина Чумакова не боится тяжёлого труда и любит животных

16.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Нават у водпуск апошні год не хадзіла! Як жа я кіну сваіх каровак і хто іх дагледзіць?” – зазначае старшая даярка ААТ “Ільюшынскі” Кацярына Уладзіміраўна Чумакова, і ўжо па гэтых словах становіцца ясна, як яна адносіцца да сваёй справы.

За 10 месяцаў надой па яе групе склаў 2749 кілаграмаў малака. “Абавязкова напішыце пра нашу Кацярыну! Так спрытна ў яе атрымліваецца ўсё рабіць і жывёлу любіць!” – казалі яе калегі, убачыўшы нас на тэрыторыі ільюшынскага комплексу. Летась ёй была даверана група раздою – задача няпростая, але свае абавязкі Кацярына Уладзіміраўна стараецца выконваць як след, бо ад колькасці і якасці малака залежаць і заробкі.

Яе працоўны шлях у “Ільюшынскім” пачаўся паўтара гады таму, да гэтага працавала таксама даяркай у “Вялікадолецкім”. Да пераезду падштурхнулі сямейныя абставіны, працавітай жа даярцы гаспадарка выдзеліла жыллё спачатку ў Старым Сяле, а пазней у Ільюшыне непадалёк ад комплексу. “Мая маці працавала даяркай на завячэльскай ферме. Памятаю, як яшчэ школьніцай бегла дапамагаць ёй. Ужо тады не выбірала сабе “ўчастак” лягчэй і навучылася раздойваць першацёлак”, – прыгадвае жанчына і менавіта гэты перыяд работы і сёння лічыць самым нялёгкім.

Нягледзячы на тое, што ў групе 190 кароў, практычна кожную ведае па мянушцы. “Гэта Зорачка, а гэта Белка, а вось там Ліза – яна яўна згадзіцца са мной пазіраваць на камеру, – усміхаецца Кацярына Уладзіміраўна. – У кароў, як і ў людзей, свой характар, да кожнай трэба знайсці падыход. А яшчэ яны адчуваюць, як ты да іх адносішся. Калі прыходжу пасля выхаднога, пачынаюць аблізваць рукі. Ужо нават па мычанні, выглядзе магу сказаць, які настрой у маіх жывёлінак”.

Хоць на першы погляд работа аператара не патрабуе спецыяльнай адукацыі ці навыкаў, гэта не так. Ды і далёка не кожны зможа жыць у рэжыме, калі дзень пачынаецца ў 4 гадзіны раніцы, бо ў 5 трэба быць на рабочым месцы. Вярнуўшыся пасля 9-ці, вылучае пару гадзін на хатнія справы, пасля чаго зноў на працу. Толькі каля 22 гадзін вяртаецца пасля вячэрняй дойкі. Улетку, асабліва калі статак знаходзіцца далёка ад комплексу, прыходзіцца яшчэ складаней. Зрэшты, па спецыяльнасці К.Чумакова повар-кандытар, аднак атрымаўшы дыплом, адчула, што гэта сфера не для яе.

“Разумею, што тры тысячы літраў – гэта, канечне, невялікі паказчык. Аднак для першацёлак неблагі. Ды і вытворчасць малака залежыць не толькі ад даярак, а і ад многіх іншых абставін: наяўнасці кармоў, сумленных адносін усіх, хто мае дачыненне да жывёлагадоўлі”,– зазначае працаўніца і дадае, што ў яе ёсць жаданне і стымул атрымліваць намнога больш.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Нават у водпуск апошні год не хадзіла! Як жа я кіну сваіх каровак і хто іх дагледзіць?” – зазначае старшая даярка ААТ “Ільюшынскі” Кацярына Уладзіміраўна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика