За пяць дзён супрацоўнікі ДАІ выявілі на дарогах 77 парушэнняў. 21.by

За пяць дзён супрацоўнікі ДАІ выявілі на дарогах 77 парушэнняў

19.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

77 парушэнняў за пяць дзён
У сувязі з павелічэннем у вобласці колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў супрацоўнікі ДАІ РАУС з 6 па 10 лістапада правялі прафілактычныя мерапрыемствы, у якіх бралі ўдзел работнікі ўсіх службаў аддзела ўнутраных спраў.
Вялася адпрацоўка аварыйных участкаў дарог мясцовага і рэспубліканскага значэнняў. Быў актывізаваны кантроль за аўтадарогамі ў цёмны час сутак, за перакрыжаваннямі, за правіламі праездаў нерэгулюемых пешаходных пераходаў. За пяць дзён прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ выявілі на дарогах 77 парушэнняў, прычым 13 з іх здзейснілі пешаходы і веласіпедысты. Пешаходы пераходзілі дарогу па-за ўстаноўленымі месцамі (пры гэтым адна жыхарка райцэнтра была ў стане алкагольнага ап’янення), у цёмны час сутак не былі пазначаны флікерамі. На  многіх веласіпедах не было катафотаў, люстэркаў задняга бачання і гукавых сігналаў.
Віктар БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
77 парушэнняў за пяць дзён У сувязі з павелічэннем у вобласці колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў супрацоўнікі ДАІ РАУС з 6 па 10 лістапада правялі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика