«Першыя»: пачалася адукацыйная праграма рэспубліканскага праекта
26.11.2019 13:59
—
Разное
|
«Ідэі, вартыя распаўсюду»: вядомыя эксперты распавялі беларускім старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі Замест парты — месца ў кіназале, у якасці выкладчыкаў - вядомыя эксперты ў галіне культуры, інклюзіі, экалогіі і тэхналогій. У суботу 23 лістапада ў кінатэатры VOKA Сinema прайшоў першы майстар-клас праекта «Першыя», які аб’яднаў больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў з усёй краіны.
Пра праблемы экалогіі і захавання жывой прыроды школьнікам расказаў Руслан Шайкін, дырэктар Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця, аўтар праекта «Зялёныя класы беларускай сталіцы». У сваім выступе ён распавёў пра шэраг вялікіх экалагічных ініцыятыў, якія выконваюцца ў Беларусі з удзелам школьнікаў.
Сваім вопытам распрацоўкі сацыяльных праектаў у сферы інклюзіі са старшакласнікамамі падзяліўся Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі. У сваім выступе Аляксандр Аўдзевіч расказаў пра асаблівыя патрэбы людзей з інваліднасцю, а таксама паказаў магчымыя накірункі да развіцця адмысловых праектаў у сферы інклюзіі.
Воркшоп «Ідэі, вартыя распаўсюду» адкрыў вялікую адукацыйную праграму сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Генеральны інфармацыйны партнёр праекта «Першыя» — Беларускі партал TUT.by. 7 снежня ў кінатэатры VOKA Сinema адбудзецца другі майстар-клас праекта «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй». Прыняць удзел у воркшопе таксама змогуць ўсе старшакласнікі краіны — навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на «Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs. Зараз Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце праекта «Першыя» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ідэі, вартыя распаўсюду»: вядомыя эксперты распавялі беларускім старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі*На правах рекламы |
|