Гродзенец памёр каля лякарні пасля таго, як яго адмовіліся прыняць. 21.by

Гродзенец памёр каля лякарні пасля таго, як яго адмовіліся прыняць

27.11.2019 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лякарня ў Гродне / grodnonews.by

Зранку 27 лістапада на тэрыторыі Гродзенскага абласнога цэнтра "Псіхіятрыя-наркалогія" знайшлі цела мужчыны, піша "Гродзенская праўда".

Галоўны лекар гэтага цэнтра Максім Варонка распавёў, што мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой лякарні напярэдадні ўвечары.

"Стан пацыента пагрозы жыцці не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для вырашэння пытання аб далейшым лячэнні", — кажа Варонка.

А зранку адзін з кіроўцаў, якія прыбылі ў лякарню на перадрэйсавы медагляд, знайшоў мужчыну ўжо мёртвым. Галоўны лекар заяўляе, што ніякіх пашкоджанняў на целе гродзенца ўвечары 26 лістапада не было.

Акалічнасці здарэння высвятляюць праваахоўнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лякарня ў Гродне / grodnonews.by Зранку 27 лістапада на тэрыторыі Гродзенскага абласнога цэнтра "Псіхіятрыя-наркалогія" знайшлі цела мужчыны, піша "Гродзенская праўда"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика