Нігерыец хацеў паступіць у БДУІР па фальшывым пашпарце
28.11.2019 18:25
—
Разное
|
gpk.gov.by Замежніка з падробленым пашпартам затрымалі памежнікі ў мінскім аэрапорце, Мужчына прыляцеў у Беларусь са Стамбула ўвечары 27 лістапада. Памежнікам ён падаў сенегальскі пашпарт, які выклікаў сумневы ў беларусаў. У дакуменце было пазначана, што замежніку 25 гадоў, а выглядаў ён значна старэйшым. Праверка паказала, што пашпарт падроблены. Падчас разбору мужчына прызнаўся, што насамрэч ён 37-гадовы грамадзянін Нігерыі. У Беларусь ён прыехаў, каб паступіць у БДУІР. А фальшывы дакумент скарыстаў, бо баяўся, што яго не возьмуць ва ўніверсітэт па ўзросце. На замежніка склалі пратакол за парушэнне мяжы. Да высвятлення асобы яго змясцілі ў ІЧУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by Замежніка з падробленым пашпартам затрымалі памежнікі ў мінскім аэрапорце, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Мужчына прыляцеў у Беларусь са...
|
|