На выходных прагназуецца дождж і мокры снег, але толькі месцамі
06.12.2019 15:40
—
Разное
|
БЕЛТА У суботу, 7 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы па Віцебскай вобласці, а ўдзень па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць дождж і мокры снег. Уначы месцамі па поўначы прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. 8 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе -3...+3. Удзень прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 7 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы па Віцебскай вобласці, а ўдзень па паўночна-заходняй...
|
|