Праз гады, або Крапінка Радзімы. 21.by

Праз гады, або Крапінка Радзімы

16.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ветрык ладзіць з калінай мяцеліцу,
Говар “скорага” будзіць
світанак,
Туман росны над поплавам
сцелецца,
Праз гады Ян прыцюпаў
на ціхі паўстанак.
Той жа домік, ды ў колеры іншым:
Быў зялёны, цяпер —
серабрысты.
І скамейка пад белаю вішняй,
Дзе злавіў позірк
той прамяністы…
І тады, як цяпер, было ранне.
Ян палаў, грудзі поўніла шчасце.
І кальнула: знаць, гэта каханне,
Яго дорыць ціхмяная Насця.
Радасць стрэч і знячэўкных
спатканняў,
Слодыч мар і дзівосных надзей…
…Ды прыйшоў смутак марных
чаканняў,
Як няпрошаны госць-ліхадзей.
Час мінуў. Улягліся сардэчныя
хвалі.
Смутку пэўна сказаў:
“Згінь! Сыдзі!”.
І, здаецца, адкрыліся
светлыя далі,
Як пачуў з высі голас:
“Вакол паглядзі”.
І глядзеў Ян адкрыта і шчыра,
з павагаю,
І ўбачыў, адчуў дабрыню,
узаемнасць,
Сінь, пяшчоту вачэй з ледзь
улоўнай развагаю
І прыемнасць пагляду,
прыязнасць і вернасць.
Многа створана з Верай –
трывала і годна.
Зачароўвае, вабіць зялёны куток,
На зямельцы, не надта каб
плоднай,
Паўстаў дом-прыгажун і квітнее
садок.
Агародчык красуе і пышна буяе,
У кутку прымасцілася лоўка
цяплічка,
І альтанка гасцей сустракае
жадана,
Побач ціха шапоча малая крынічка.
Усім люба сядзіба, крапінка
Радзімы – і дарога й свята,
Абласкана бацькамі, сынамі,
унукамі.
І цяплее душа, як чуваць,
як даносяцца з хаты
Смех дзіцячы і песні…
з музыкальнымі гукамі.
І Ян мовіць: “Мне надта палёсіла:
У доме рупны дастатак,
на сэрцы лагодна,
У сям’і Вера вяжа,
мацуе адносіны,
Каб заўжды панавалі мір,
радасць і згода.
Не хацеў бы я шчасця іншага,
З мілай Верай не думаў аб ім.
Нат забыўся пра позірк
пад вішняю,
Што бліснуў колісь ў сэрцы маім”…
…Роду люба сядзіба, крапінка
Айчыны,
Прыцягальна і дорага, й свята.
Нібы маці прытульвае, цёпла, зычліва,
На ўскрайку Крычава
родная ХАТА.
І. ЛІПАЎСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветрык ладзіць з калінай мяцеліцу, Говар “скорага” будзіць світанак, Туман росны над поплавам сцелецца, Праз гады Ян прыцюпаў на ціхі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика