Мінчанка скрала ў сяброўкі паліто, а потым прыйшла ў ім у госці. 21.by

Мінчанка скрала ў сяброўкі паліто, а потым прыйшла ў ім у госці

19.12.2019 18:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mvd.gov.by

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі мінчанку, якая скрала вопратку ў сваёй знаёмай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай на сваю 45-гадовую знаёмую. Па словах жанчыны, тая скрала паліто і адмаўляецца аддаваць. Гаспадыня выявіла прапажу вопраткі яшчэ ў красавіку, але не надала гэтаму значэння. Праз паўгода да яе ў госці прыйшла сяброўка, апранутая ў яе паліто. 

Заяўніца адразу пазнала сваю вопратку і выклікала міліцыю. Аднак сяброўка настойвала на тым, што паліто купіла сама. Спрпву вырашыла дэталь, пра якую заявіла гаспадыня вопраткі: з унутранага боку паліто падшэўка была зашытая чырвонымі ніткамі.

Паліто вярнулі законнай уладальніцы. А матэрыялы на яе сяброўку, якая раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, перадалі ў Следчы камітэт. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі мінчанку, якая скрала вопратку ў сваёй знаёмай, паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика