Надвор'е на выходныя: днём да +10, туман, кароткачасовыя дажджы
20.12.2019 15:18
—
Разное
|
![]() pexels.com Белгідрамет паведамляе, што ў суботу, 21 снежня, чакаецца ад +3 да +10. Ноччу ад -1 да 5 цяпла, пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ноччу ў асобных раёнах можа быць туман, слабы галалёд. Вецер умераны, днём можа быць парывісты. Атмасферны ціск будзе актыўна падаць. У нядзелю, 22 снежня, тэмпература ўначы ад +2 да + 7, максімальная днём ад + 3 да +10. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. У выхадныя дні ў Мінску чакаецца ад +1 да +6. У суботу днём без ападкаў, ноччу магчымыя кароткачасовыя дажджы. У нядзелю суцэльная воблачнасць і дажджы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pexels.com Белгідрамет паведамляе, што ў суботу, 21 снежня, чакаецца ад +3 да +10. Ноччу ад -1 да 5 цяпла, пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы.... |
|