Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі. 21.by

Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі

23.12.2019 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мінск, снежань 2019-га / Reuters

Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі. Як інфармуе belgidromet.by, у бліжэйшыя дні яшчэ захаваецца анамальнае для снежня надвор'е. У аўторак уначы прагназуецца ад +3 да +8 градусаў, удзень — ад +5 да +10. Плюсавая тэмпература захаваецца ў сераду і чацвер, а ў пятніцу ўжо пахаладае — да мінус 2 градусаў. 24-26 снежня чакаюцца дажджы, 27 снежня — ужо пераважна снег, які працягнецца і ў наступныя дні.

У суботу ўначы месцамі будзе да мінус 5 градусаў, удзень — ад 0 да +2 на Брэстчыне. У нядзелю яшчэ крыху пахаладае: у начныя гадзіны ўжо будзе да -10, а ў дзённыя — ад -6 да +1 градуса.

Прагноз надвор'я на Новы год стане вядомы ў бліжэйшыя дні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск, снежань 2019-га / Reuters Сіноптыкі распавялі, калі пачнецца пахаладанне ў Беларусі. Як інфармуе belgidromet.by, у бліжэйшыя дні яшчэ захаваецца анамальнае для снежня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика