У межах акцыі «Нашы дзеці» вучні школ раёна сёння адправіліся на абласную дабрачынную ёлку
26.12.2019
—
Разное
|
26 снежня з будынку райвыканкама сабраліся 24 школьнікі, сярод якіх выдатнікі, актывісты, пераможцы шматлікіх конкурсаў, дзеці са шматдзетных сем’яў, дзеці-сіроты, каб адправіцца на дабрачынную навагоднюю ёлку ў Віцебск. Наперадзе іх чакала насычаная двухдзённая праграма, цікавыя сустрэчы, падарункі і новыя знаёмствы з равеснікамі з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Сваімі ўражаннямі дзеці абяцалі падзяліцца, калі вернуцца дамоў. Сяргей РАЙЧОНАК. |
|