Няхай адбудзецца цуд!
27.12.2019
—
Разное
|
Выдатны падарунак зрабілі педагогі Палаца творчасці дзяцей і моладзі для хлопчыкаў і дзяўчынак з абмежаванымі магчымасцямі. На навагодні ранішнік, напоўнены прыгодамі, гульнямі, адкрыццямі і, безумоўна, цудамі, сабралася дзятва з усяго раёна. Як жа рыхтаваліся да гэтага “выезду ў свет” самі дзеці, іх бацькі і педагогі! Затое многія з удзельнікаў уразілі артыстычным выкананнем вершаў, карнавальнымі касцюмамі, жаданнем далучыцца да ўсеагульнага свята. Шчырыя віншаванні, пажаданне, каб у новым годзе абавязкова адбыўся самы доўгачаканы для рабят цуд, выказала намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта. Раздзяліць радасць урачыстасці прыехалі ў палац загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Віктаравіч Тарчынскі і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ганна Іосіфаўна Новікава. Цёпла вітала сваіх выхаванцаў і іх сяброў намеснік дырэктара цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аксана Віктараўна Зубік.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдатны падарунак зрабілі педагогі Палаца творчасці дзяцей і моладзі для хлопчыкаў і дзяўчынак з абмежаванымі магчымасцямі. На навагодні ранішнік, напоўнены...
|
|