Навагодняе мерапрыемства з Дзедам Марозам, Снягурачкай і іншымі казачнымі персанажамі прайшло ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна.
На свяце прысутнічалі пастаянныя спонсары і госці — намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Клішэвіч і іншыя.
Падрабязней аб мерапрыемстве чытайце ў бліжэйшых нумарах “НН”.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.