У Мінску са Свіслачы дасталі сумку з чалавечымі канечнасцямі
03.01.2020 11:12
—
Разное
|
Месца здарэння / Прэс-служба МУС 2 студзеня каля паўдня ў мінскую міліцыю звярнуліся камунальнікі, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны заявілі, што дасталі з ракі спартовую сумку з парэшткамі канечнасцяў чалавека, паведамляе прэс-служба МУС. На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння і асобаў, якія маглі здзейсніць злачынства. Паводле інфармацыі блогера NEXTA, у чорнай спартовай сумцы з чырвонымі ўстаўкамі знайшлі адсечаныя жаночыя рукі. Нагадаем, што ў Санкт-Пецярбургу прафесар-гісторык Сяргей Сакалоў 7 лістапада з абрэза застрэліў сваю каханку — аспірантку Настассю Ешчанка, расчляніў цела і спрабаваў патапіць у Няве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца здарэння / Прэс-служба МУС 2 студзеня каля паўдня ў мінскую міліцыю звярнуліся камунальнікі, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны заявілі,...
|
|