У Лідзе кампанія падлеткаў разграміла кватэру, дзе адзначала Новы год. 21.by

У Лідзе кампанія падлеткаў разграміла кватэру, дзе адзначала Новы год

08.01.2020 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Сапраўдным пагромам закончылася святкаванне Новага года для кампаніі падлеткаў у Лідзе. Свята яны адзначалі ў кватэры на сёмым паверсе шматкватэрнага дома, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Дзяўчына, бацькам якой належыць кватэра, вырашыла без дазволу дарослых паклікаць да сябе сяброў. У нейкі момант вечарынка выйшла з-пад кантролю: п'яныя падлеткі пачалі ламаць мэблю, біць люстры, выкідаць рэчы з акна. На шчасце, на вуліцы ніхто не пацярпеў.

Бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. Нанесеную шкоду яны ацанілі не менш як на дзве тысячы рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Сапраўдным пагромам закончылася святкаванне Новага года для кампаніі падлеткаў у Лідзе. Свята яны адзначалі ў кватэры на сёмым паверсе шматкватэрнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика