У Віцебскім раёне ратавалі БелАЗ, які патануў у кар'еры "Гралева". Падчас разгрузкі пад заднімі коламі абрынулася скальная парода, і ён з'ехаў у ваду. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Ратавальная аперацыя рыхтавалася некалькі дзён, у ёй удзельнічаў 16-тонны кран, экскаватар і вадалазы. БелАЗ, які важыць некалькі дзясяткаў тон, выцягнулі на бераг.
Далейшы лёс выратаванага аўтасамазвала вырашыць спецкамісія завода "Даламіт", інфармуе прэс-служба МНС.
vitebsk.mchs.gov.by У Віцебскім раёне ратавалі БелАЗ, які патануў у кар'еры "Гралева". Падчас разгрузкі пад заднімі коламі абрынулася скальная парода, і ён з'ехаў у ваду. На...