Адзін на дваіх юбілей. Да 80-годдзя Ганцавіцкага раёна. 21.by

Адзін на дваіх юбілей. Да 80-годдзя Ганцавіцкага раёна

10.01.2020 10:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хоць Ганцавіцкі лясгас утвораны ў апошнія дні 1939 года (21 снежня), тым не менш, яго цалкам можна назваць равеснікам раёна, які афіцыйна зацверджаны як адміністрацыйная адзінка 15 студзеня 1940-га. Менавіта ў гэтым годзе, паводле пастановы Савета Народных Камісараў БССР №34 ад 5 студзеня лясгас прыступіў да прыёмкі лясоў, размешчаных на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.


Фото с сайта
Lgan.lesnoi.by

Першая назва прадпрыемства — Ганцавіцкі лясгас Беларускага ўпраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў галоўнага ўпраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў пры Саўнаркаме СССР г.п.Ганцавічы. Далей ён дзейнічаў як Ганцавіцкі лясгас. У 2002 годзе лясгас перайменаваны ў Дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову «Ганцавіцкі лясгас» (ДЛГУ «Ганцавіцкі лясгас»). На сённяшні дзень прадпрыемства налічвае 10 лясніцтваў: Боркаўскае, Ганцавіцкае, Дзяніскавіцкае, Ялоўскае, Круговіцкае, Люсінскае, Малькавіцкае, Раздзялавіцкае, Хатыніцкае і Чудзінскае. Агульная плошча лясгаса —108 786, 5 га, з якіх пакрытыя лесам 97 142, 3 га.

На момант стварэння лясгаса яго агульная плошча складала 138 533 га, у тым ліку лесапакрытай -— 64 410 га. У штатным раскладзе зафіксаваны 15 работнікаў. Старшым ляснічым быў Юльян Станіслававіч Рачкоўскі.

Анатоль Крэйдзіч.

(Visited 5 times, 5 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць Ганцавіцкі лясгас утвораны ў апошнія дні 1939 года (21 снежня), тым не менш, яго цалкам можна назваць равеснікам раёна,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика