Вось ужо які год на базе Барсукоўскага СДК Смалявіцкага раёна праходзяць “Калядныя сустрэчы”, завадатарамі якіх выступаюць удзельнікі Народнага фальклорнага ансамбля “Жывіца”(мастацкі кіраўнік Крысціна Мыцько). А да іх у госці 13 студзеня 2020 года, як заўсёды, завіталі Народны фальклорна-гульнёвы гурт “Маладзічкі” СДК пасёлка Усяж (мастацкі кіраўнік Яўгенія Макарэвіч), Народнае аматарскае аб’яднанне “У кругу сяброў” Жодзінскага ГДК (мастацкі кіраўнік Наталля Зайцава), Народны ансамбль народнай песні “Смаляначка” Смалявіцкага ГДК (мастацкі кіраўнік Андрэй Перадзерый) і ансамбль народнай песні “Дубравушка” ААТ “МАПІД” г. Мінска (мастацкі кіраўнік заслужаны артыст РБ Уладзімір Ткач).
Подробную информацию читайте на страницах «КС»