У Аўстрыі пад машыну трапілі трое дальнабойнікаў з Беларусі, адзін загінуў
20.01.2020 08:48
—
Разное
|
![]() Стаянка грузавікоў у Аўстрыі / Скрыншот з відэа sn.at. У Аўстрыі пад машыну трапілі трое дальнабойнікаў з Беларусі, адзін з іх загінуў, sn.at. Здарэнне адбылося раніцай у суботу ў горадзе Арнольдштайн. Мяркуецца, што легкавік, якім кіраваў 73-гадовы італьянец (ён жыве ў Аўстрыі), занесла і ён наляцеў на групу людзей, што ішлі па ўзбочыне на супрацьлеглым баку дарогі. Мужчын прыціснула да агароджы, а аднаго з іх ад удару адкінула ў лес. Калі прыехалі медыкі, беларус ужо памёр. Як TUT.by, загінулы быў жыхаром Пінска. Яму ішоў 31-ы год. Усе дальнабойнікі працавалі на літоўскую фірму. Яны прыпаркавалі свае грузавікі ў невялікім гарадку недалёка ад мяжы з Італіяй і Славеніяй. У выхадныя дні кіроўцы збіраліся пешшу схадзіць у крамы. Відэа з месца здарэння . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаянка грузавікоў у Аўстрыі / Скрыншот з відэа sn.at. У Аўстрыі пад машыну трапілі трое дальнабойнікаў з Беларусі, адзін з іх загінуў, інфармуе sn.at. Здарэнне...
|
|