29 студзеня Шаркаўшчынскі раён з чарговым візітам наведалі кіраўнік і ўдзельнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці». 21.by

29 студзеня Шаркаўшчынскі раён з чарговым візітам наведалі кіраўнік і ўдзельнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці»

31.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8201 (Копировать)

Мінуў год, як у студзені 2019-га адбылося падпісанне афіцыйнага дагавора аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам і Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй Смаленскай вобласці. Свае подпісы пад дакументам тады паставілі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака і кіраўнік грамадскай арганізацыі з г. Смаленск Сяргей Расціславаціч Крыўко. Бакі дамовіліся аб удзеле ў рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў, якія будуць садзейнічаць развіццю руху параднёных гарадоў Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыйным працэсам у саюзнай дзяржаве.

29 студзеня шаркаўчане ў чарговы раз віталі на сваёй гасціннай зямлі расійскую дэлегацыю. Кіраўнік Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленска Сяргей Крыўко спачатку наведаў Лужкаўскую СШ. Дарэчы, ён займаўся ў гэтай навучальнай установе з першага па шосты класы. Таму нашаму земляку праз шмат год цікава было пабываць у сценах роднай школы, дзе навучыўся чытаць і пісаць, дзе з’явіліся яго першыя сябры.

Экскурсію для расійскіх гасцей правялі адміністрацыя і настаўнікі школы. Спачатку наведалі дэндрарый, прайшліся па прылеглай тэрыторыі. У сценах установы дэталёва азнаёміліся з вучэбна-выхаваўчым працэсам, умовамі навучання школьнікаў і працы педагагічных работнікаў. У класе фізікі Сяргей Расціслававіч Крыўко сустрэся з вучнямі сярэдніх і старэйшых класаў. У сумеснай гутарцы ён расказаў пра свае школьныя гады, пра настаўнікаў і сваіх равеснікаў, з кім прайшлі незабыўныя гады дзяцінства. Цяперашнім вучням Сяргей Крыўко пажадаў не скарацца перад цяжкасцямі, паспяхова вучыцца, каб у будучым прыносіць карысць грамадству. Расіяне таксама пабывалі ў школьным музеі, музеі прыроды, наведалі зімовы сад. Аб сваім візіце яны пакінулі запіс у кнізе водгукаў для гасцей.

Шмат цікавага і карыснага смаляне змаглі ўбачыць у раённым цэнтры рамёстваў. Яго дырэктар Вікторыя Дубоўская на беларускай мове расказала пра дзейнасць установы, пра тое, як адраджаюцца старажытныя нацыянальныя рамёствы і промыслы, характэрныя для нашай мясцовасці. Кожны з прысутных змог у літаральным сэнсе адчуць сябе мастаком, разьбяром па дрэве, паспрабаваць сябе ў саломапляценні, бо побач з выставай працавалі работнікі ўстановы, якія правялі для гасцей майстар-класы. І гэта, між іншым, усім спадабалася, так як і выступленне лялечнага тэатра — батлейкі.

Тыя, хто бывае ў Шаркаўшчыне, абавязкова наведваюць Свята-Успенскі храм. Вось і расіянам было прапанавана трапіць у гэту царкву. Пра больш чым стогадовую гісторыю будынка, яго святароў расказаў прыхаджанін храма Віктар Крук. Гасцей вельмі ўразіў гэты аповед, асабліва пра свяшчэннамучанніка айца Канстанціна Жданава, сіламі якога быў узведзены будынак царквы.

Затым у малой зале райвыканкама прайшло афіцыйнае двухбаковае пасяджэнне. Безумоўна, многае за прайшоўшы перыяд зроблена. Гэта ўзаемныя візіты афіцыйных дэлегацый, наведванне і знаёмства расіян з сацыяльна-культурным і эканамічным патанцыялам Шаркаўшчынскага раёна, сумесны аўтапрабег “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці”, які адбыўся ў канцы ліпеня мінулага года па знакавых месцах нашага раёна. Шаркаўчане ў межах пагаднення таксама змаглі наведаць Смаленскую вобласць.

— Шаркаўшчынскі раён — гэта мая малая радзіма, якой я ганаруся і не цураюся размаўляць у Расіі на сваёй роднай беларускай мове, — сказаў Сяргей Крыўко. — Я вельмі рады, што паступова ідзе рэалізацыя нашых сумесных планаў, праектаў, мерапрыемстваў. Многае зроблена, але многае яшчэ наперадзе. Спадзяюся, што задуманае намі абавязкова ў хуткім будучым увасобіцца ў жыццё.

Шаркаўчане прапанавалі сваім сябрам прыняць удзел у раённым турыстычным злёце, тым больш, што каманды з замежных краін ужо не першы год прыязджаюць у наш раён на гэта цікавае мерапрыемства. Ёсць задумка арганізаваць наведванне гідралагічнага заказніка “Ельня”. Ад кіраўніцтва нашага раёна паступіла запрашэнне на рэгіянальнае свята “Яблычны Спас” у в. Алашкі.

Падчас абмеркавання шматлікіх аспектаў узаемнага супрацоўніцтва прыйшлі да агульнай высновы, што падпісанае пагадненне ў студзені мінулага года з’яўляецца не проста фармальным дакументам, а грунтоўным падмуркам у справе яднання не толькі асобных рэгіёнаў дзвюх краін, але і ў пытаннях яднання Расіі і Беларусі.

— Падобныя сустрэчы пацвярджаюць, што расіяне і беларусы фактычна з’яўляюцца адным народам: у нас аднолькавыя погляды на жыццё, адно разуменне таго, што трэба рабіць для павышэння дабрабыту людзей, для развіцця нашых тэрыторый, — падкрэсліў Дзмітрый Ламака.

Напрыканцы пасяджэння старшыня райвыканкама ў знак узаемнага супрацоўніцтва ўручыў Падзячныя пісьмы, падарункі кіраўніку і членам расійскай дэлегацыі. Сябры са Смаленска таксама ўзнагародзілі кіраўніцтва нашага раёна, грамадскіх аб’яднанняў, краязнаўцаў Падзячнымі пісьмамі, медалямі. У якасці падарунка старшыня райвыканкама атрымаў кнігі, напісаныя паэтамі і пісьменнікамі Смаленшчыны.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_8055 (Копировать) IMG_8056 (Копировать) IMG_8058 (Копировать) IMG_8059 (Копировать) IMG_8063 (Копировать) IMG_8065 (Копировать) IMG_8069 (Копировать) IMG_8071 (Копировать) IMG_8072 (Копировать) IMG_8077 (Копировать) IMG_8080 (Копировать) IMG_8083 (Копировать) IMG_8086 (Копировать) IMG_8087 (Копировать) IMG_8090 (Копировать) IMG_8092 (Копировать) IMG_8093 (Копировать) IMG_8097 (Копировать) IMG_8098 (Копировать) IMG_8099 (Копировать) IMG_8101 (Копировать) IMG_8102 (Копировать) IMG_8103 (Копировать) IMG_8108 (Копировать) IMG_8109 (Копировать) IMG_8110 (Копировать) IMG_8112 (Копировать) IMG_8113 (Копировать) IMG_8116 (Копировать) IMG_8117 (Копировать) IMG_8118 (Копировать) IMG_8119 (Копировать) IMG_8120 (Копировать) IMG_8122 (Копировать) IMG_8125 (Копировать) IMG_8128 (Копировать) IMG_8130 (Копировать) IMG_8132 (Копировать) IMG_8133 (Копировать) IMG_8134 (Копировать) IMG_8135 (Копировать) IMG_8137 (Копировать) IMG_8141 (Копировать) IMG_8142 (Копировать) IMG_8143 (Копировать) IMG_8148 (Копировать) IMG_8149 (Копировать) IMG_8150 (Копировать) IMG_8153 (Копировать) IMG_8161 (Копировать) IMG_8162 (Копировать) IMG_8163 (Копировать) IMG_8167 (Копировать) IMG_8170 (Копировать) IMG_8172 (Копировать) IMG_8173 (Копировать) IMG_8174 (Копировать) IMG_8176 (Копировать) IMG_8178 (Копировать) IMG_8181 (Копировать) IMG_8184 (Копировать) IMG_8186 (Копировать) IMG_8188 (Копировать) IMG_8192 (Копировать) IMG_8194 (Копировать) IMG_8197 (Копировать) IMG_8199 (Копировать) IMG_8201 (Копировать) IMG_8052 (Копировать) IMG_8053 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика