Патрэбны распрацоўкі, якія можна прымяніць. 21.by

Патрэбны распрацоўкі, якія можна прымяніць

04.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім прын­цыповым патрабаванні, каб навуковыя распрацоўкі рабіліся з прыцэлам на практыка-арыентаванасць. Аб гэтым ён заявіў у час размовы з прадстаўнікамі навуковай сферы, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Што датычыцца прак­тыка-арыен­таванасці – гэта строгае маё патрабаванне. Нам разглагольстваванні ніякія не патрэбны, пачынаючы ад гуманітарных да прыродазнаўчых, дакладных навук. Нам патрэбны распрацоўкі вучоных, якія можна прымяніць у нас на справе», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне больш дэталёва вывучыць сітуацыю ў гэтай сферы: «Трэба нам выбраць час, каб распытаць у кіраўніка Акадэміі навук аб выкананні тых даручэнняў, якія былі дадзены мною ў мінулым і пазамінулым гадах. Я маю на ўвазе і электрамабіль, яшчэ нейкія напрамкі… Дзе яно, на якім узроўні? Трэба вызначыцца, можа, пасля першага квартала, і перагаварыць у Акадэміі навук з вучонымі на прадмет рэалізацыі іх адкрыццяў».
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў вывучыць пытанне, наколькі аптымальна існуючая сіс­тэма пры падачы апеляцый наконт ацэнкі і абароны навуковых работ. Ён лічыць няправільным, калі апеляцыю разглядаюць тыя ж, хто раней прымаў рашэн­не па гэтым жа пытан­ні. «Усё ж такі давайце не будзем спяшацца. Давайце вывучым гэта пытанне на прадмет адпаведнасці класічным прынцыпам: калі гэта просьба рассудзіць, ёсць крыўда на тых, хто прыняў рашэнне, трэба зыходзіць з таго, што гэта павінен зрабіць нехта іншы», – сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць разабрац­ца ў гэтым пытан­ні без усякіх асобасных падыходаў. «Не, значыць, не, пакінем гэту сістэму. Калі вы палічыце патрэб­ным, што гэта павінна быць крыху іншая сістэма, разгледзім гэта пытанне. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць», – рэзюмаваў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім прын­цыповым патрабаванні, каб навуковыя распрацоўкі рабіліся з прыцэлам на практыка-арыентаванасць. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика