Як з задавальненнем і карысцю правесці свой час. 21.by

Як з задавальненнем і карысцю правесці свой час

12.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучаніца Уваравіцкай школы Марыя Казлова дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў алімпіядзе.

Штогод кожная краіна свету арганізуе рознага тыпу спаборніцтвы ў спартыўнай, культурнай і навуковай галінах, і наша Беларусь не выключэнне. Пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд даецца магчымасць паказаць свае здольнасці не толькі ў сваёй краіне, але і за яе межамі. Перамогі, узнагароды, падарожжы – усё гэта дае стымул сучаснай моладзі для атрымання новых ведаў і развіцця сваёй асобы.

Усе беларускія навучэнцы знаёмыя з сістэмай правядзення рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. Мяне таксама не абышлі гэтыя звесткі, бо я з’яўляюся ўдзельніцай трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2020 года. Я стала ўладальніцай дыплома трэцяй ступені, але гэта толькі адзін з тых пунктаў, якія дапамаглі мне атрымаць вялікае зада- вальненне і з карысцю правесці свой час. І зараз я хачу падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.

Абласная алімпіяда право- дзілася на працягу чатырох дзён, з 13 па 16 студзеня, на базе Гомельскага дзяржаўнага прафесіянальнага аграрна-тэхнічнага ліцэя, і гэта самыя цікавыя і насычаныя дні майго жыцця пачатку 2020 года. За такі нядоўгі прамежак часу я паспела пазнаёміцца з многімі ўдзельнікамі і нават пасябраваць з суседкай па пакоі. Скажу вам па сакрэту: я ніколі не сустракала чалавека настолькі падобнага на мяне. Таму з упэўненасцю магу сказаць, што вучоба ва ўніверсітэце ці каледжы і жыццё ў інтэрнаце – гэта самыя яркія і незабыўныя дні ў жыцці чалавека, хоць мяне яны пакуль яшчэ чакаюць наперадзе.

Урачыстае адкрыццё алімпіяды было праведзена ў Доме настаўніка, дзе свае пажаданні і падтрымку ўдзельнікам выказалі паважаныя члены журы. Бадзёры настрой і ўпэўненасць у сваіх сілах стваралі нумары таленавітых спевакоў і танцораў роднай Гомельшчыны.

Канешне, станоўчыя эмоцыі і добрыя ўспаміны засталіся ў мяне і ад самога ўдзелу ў алімпіядзе, якая складалася з двух этапаў: напісанне водгуку на мастацкі твор (час напісання – чатыры гадзіны) і выкананне комплекснай работы (час напісання – 3 гадзіны). Першы этап патрабуе ад вучняў наяўнасці творчых здольнасцяў і ведання тэорыі мастацкай літаратуры. Менавіта гэтыя асновы дапамагаюць алімпіяднікам паспяхова справіцца з заданнямі. Што тычыцца комплекснай работы, то азы школьнай праграмы ў спалучэнні з высокім узроўнем агульнага развіцця вучня не застануцца незаўважанымі.

У свабодны ад спаборніцтва час настаўнікі і алімпіяднікі мелі магчымасць наведацца ў славутыя гомельскія мясціны. Тут ужо, як кажуць, выбірай на свой густ і колер. Мая каманда разам з настаўніцай, якая нас суправаджала, Наталляй Аляксандраўнай Байдаковай, вырашыла прайсціся па набярэжнай у парку Румянцавых-Паскевічаў, а пасля –смачна павячэраць у новым кафэ Макдональдс. Да нас таксама далучылася каманда горада Лоева, таму час прайшоў весела і бесклапотна.

Аднак без хваляванняў не абышлося. Напружаная абстаноўка ўсё ж такі прасочвалася на алімпіядных іспытах, і хваляванне ўдзельнікаў адчувалася нават у паветры. Гэта зразумела, бо мы ўсе, удзельнікі алімпіяды, накіравалі свае сілы на падрыхтоўку і, канешне, былі настроены на перамогу.

Кульмінацыяй алімпіяды, безумоўна, было яе завяршэнне, якое ўключала падвядзенне вынікаў і ўзнагароду пераможцаў. Урачыстае закрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды было праведзена ў актавай зале ліцэя з суправаджэннем канцэртных нумароў. Упэўнена, што ўсе ўдзельнікі пасля агучвання вынікаў былі задаволены сваёй працай. Час, які мы правялі адзін на адзін са сваім любімым прадметам, не згублены дарма. Няважна, з дыпломам ці без застаўся хтосьці з нас, мы ўсё роўна з’яўляемся пераможцамі, бо ў першую чаргу пераадолелі сябе: свой страх, сваю няўпэўненасць. А гэта ідзе нам, падрастаючаму пакаленню, толькі на карысць.

Марыя Казлова, вучаніца 11 класа Уваравіцкай школы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучаніца Уваравіцкай школы Марыя Казлова дзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў алімпіядзе. Штогод кожная краіна свету арганізуе рознага тыпу спаборніцтвы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика