Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам. 21.by

Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам

14.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 лютага па ініцыятыве Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі ў сценах Іўеўскага музея нацыянальных культур адбылося сапраўднае свята гісторыі, культуры і мовы. Да нас завіталі цікавыя і таленавітыя госці з Мінску. Юры Усціновіч – шматгранная асоба – і гісторык, і паэт, і сцэнарыст, і драматург, адзін з родапачынальнікаў руху гістарычнай рэканструкцыі. Спадар Андрэй – добры сябар Юрыя. А аб’ядноўвае нашых гасцей улюбёнасць у родную беларускую мову і гісторыю сваёй краіны.

Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам

Вельмі насычаная праграма чакала вучняў 10-ых класаў Іўеўскай гімназіі. На мілагучнай беларускай мове госці расказалі дзецям пра слаўную ваенную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі пра ўзбраенне беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV — пачатку XVI ст. Асаблівая ўвага была звернута на ролю татар у ваеннай справе таго часу. Стваральнікам татарскіх паселішчаў на гэтых месцах традыцыйна лічаць вялікага князя Вітаўта. Воіны татарскага хана Джэлял-эд-Дзіна самааддана змагаліся з аб'яднанай арміяй крыжакоў у 1410 годзе ў бітве пад Грунвальдам. Наўрад ці думаў вялікі хан, што яго адчайныя коннікі, вельмі дапамогшыя Вітаўту ў бітве з крыжакамі пад Грунвальдам, атрымаюць ад князя зямлю, дазвол браць у жонкі ліцвінак, роўныя з астатнімі жыхарамі Княства правы і хоць страцяць сваю мову (на сённяшні дзень), але захаваюць знешняе аблічча, веру, традыцыі.

Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам

Нашы чытачы мелі магчымасць убачыць сабраную калекцыю даспехаў і халоднай зброі на рыцара ВКЛ розных часовых эпох. Іўеўская дзіцячая бібліятэка атрымала ў падарунак  кнігу-казку "Майстра Рукша" з подпісам аўтара — Юрыя Усціновіча. Супрацоўнікамі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава “Гісторыя войска ВКЛ”.

Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
 Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам
  Рыцары ў Іўі або сустрэча з цікавым чалавекам

Шчыры дзякуй спадарам Юрыю, Андрэю за незвычайную сустрэчу, якая выклікала жывы інтарэс не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых! Асобная ўдзячнасць супрацоўнікам Іўеўскага музея нацыянальных культур, за прадстаўленную магчымаць у цудоўнай атмасферы правесці сустрэчу з цікавым чалавекам.

http://ivie-lib.by/news/news-renderer/novosti-1048.html

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 лютага па ініцыятыве Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі ў сценах Іўеўскага музея нацыянальных культур адбылося сапраўднае свята гісторыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика